Сурыкаў:
07.09.2010 14:52
—
Новости Экономики
|
Расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў не чакае «стратэгічных спрэчак» паміж Беларуссю і Расіяй па газавым пытанні. Пра гэта дыпламат заявіў 7 верасня журналістам у Мінску.
«Газавыя кантракты падпісаны, уключаючы 2011 год. З нагоды чаго перамовы, калі кантракты падпісаны? Умовы паставак агавораны, там агавораны абсалютна ўсе рэчы», — сказаў Сурыкаў. Пасол падкрэсліў, што існуе не толькі газавы кантракт паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам», але і мемарандум, падпісаны ў свой час прэзідэнтамі Расіі і Беларусі. «У гэтым мемарандуме гаворыцца, што адно з найважнейшых дзеянняў — гэта выкананне газавых кантрактаў. Стратэгічных спрэчак не будзе», — заявіў Сурыкаў. Ён таксама адзначыў, што пасля апошняга газавага канфлікту Беларусь аплачвае пастаўкі строга ў адпаведнасці з кантрактам.
|
|