Еўра чарговы раз абнавіў максімум гэтага года. 21.by

Еўра чарговы раз абнавіў максімум гэтага года

06.10.2010 13:41 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Афіцыйны курс еўра на заўтра, 7 кастрычніка, будзе раўняцца 4 152,87 рубля. За дзень еўра падаражаў на 31 рубель (курс на сёння - 4 121,36).

Еўра трэці раз абнавіў максімум 2010 года: папярэдні быў дасягнуты на таргах 4 кастрычніка - 4 129,25 рубля (4 студзеня 2010 года - 4 122). Да гістарычнага максімуму еўра ў дачыненні да беларускага рубля засталося клыпаць 55 рублёў – 10 снежня 2009 года курс еўра складаў 4 211,02.

Потым еўра пайшоў уніз, а 15 студзеня 2010 года наогул знізіўся за мяжу 4 100 рублёў і да 30 верасня за гэтую планку не вяртаўся. Найніжэйшы курс еўра сёлета быў 7 чэрвеня – 3 599 рублёў. За 4 месяцы курс адзінай еўрапейскай валюты вырас у Беларусі амаль на 550 рублёў.

Даляр наадварот сёння на таргах падзешавеў на 10 рублёў і на заўтра, 7 кастрычніка, яго курс складзе 2 995 рублёў.

Як бачым, апроч тэндэнцый на сусветным рынку, таксама робіцца ўсё, каб дасягнуць да канца года заробку ў 500 даляраў, утрымаўшы даляр каля мяжы 3 000 рублёў.

Падзяліцца навіной: 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйны курс еўра на заўтра, 7 кастрычніка, будзе раўняцца 4 152,87 рубля. За дзень еўра падаражаў на 31 рубель (курс на сёння - 4 121,36). Еўра трэці раз абнавіў максімум...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика