Новыя палі “Амкадора”. 21.by

Новыя палі “Амкадора”

19.10.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вытворца арыгінальнай тэхнікі пашырае сваю прысутнасць у РасііМашыны “Амкадора” прыдатныя ўсюды
Як вядома, на розных кантынентах можна сустрэць сёння трактары “Беларус”, аўтамабілі і аўтобусы з лагатыпам “МАЗ” на капоце. Цяпер да пазнавальных “знакаў прысутнасці” беларускіх машынабудаўнікоў у замежжы ўсё актыўней далучаецца тэхніка акцыянернага таварыства “Амкадор”. Толькі за першую палову года, як паведамілі ў яго прэс-службе, больш за 300 адзінак універсальных пагрузчыкаў, іншых сучасных машын пастаўлена ў Расію. А яны вельмі патрэбныя на складах, у палях, пры лесанарыхтоўках — у самых розных сітуацыях, калі трэба перамяшчаць немалыя грузы.
Увогуле ж сёлета “Амкадор” з уласцівай яму наступальнасцю асвойваў палі расійскага аграпрама. Прадукцыя з маркай “Зроблена ў Беларусі” была прадстаўлена аграрыям Татарстана, Алтайскага краю, Варонежскай і Амурскай абласцей. Заключным акордам такіх “гастроляў” па расійскіх палях стаў удзел “Амкадора” ў сельскагаспадарчым форуме “Поле Нечарназем’я 2010” ў Ленінградскай вобласці. Беларусы паказвалі лепшае з таго, што ўжо выпускаюць, і знаёмілі расійскіх аграрыяў з новымі распрацоўкамі канструктараў. Захапленне выклікае, напрыклад, універсальны пагрузчык, да якога падыходзяць шматлікія рабочыя прыстасаванні, прычым іх вельмі хутка змяніць. Сёлета ўпершыню дэманстраваўся пагрузчык, які падымае 5 тон і спецыяльна прызначаны для работ па нарыхтоўцы сенажу.

Іван Іванаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вытворца арыгінальнай тэхнікі пашырае сваю прысутнасць у Расіі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика