Для імпарту ўкраінскага піва цяпер спатрэбіцца ліцэнзія. 21.by

Для імпарту ўкраінскага піва цяпер спатрэбіцца ліцэнзія

23.10.2010 23:15 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі падрыхтаваны праект дакумента, які ўводзіць ліцэнзаванне імпарту піва з Украіны. Ліцэнзаванне імпарту піва ўводзіцца з мэтай кантролю за выкананнем абавязанняў, узятых на сябе ўкраінскімі кампаніямі, па ўсталяванні мінімальнага кошту пры пастаўцы ўкраінскага піва на беларускі рынак.

Беларускім бокам было праведзена антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні піва ўкраінскай вытворчасці.

Украінскі бок прызнаў факт дэмпінгу - шэраг украінскіх піваварных кампаній падпісалі дамовы пра ўсталяванне мінімальнага кошту піва пры пастаўках у Беларусь. Права на атрыманне ліцэнзіі на імпарт піва з Украіны маюць кампаніі, якія падпісалі дамову. Назвы кампаній не паведамляюцца.

Па дадзеных дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзене-жніўні 2010 г імпарт піва з Украіны склаў 3,421 млн дал (6,7%) на суму $13,2 мільёна (+6,6%).
Падзяліцца навіной: 
ПРАЙМ-ТАС

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскі бок прызнаў факт дэмпінгу - шэраг украінскіх піваварных кампаній падпісалі дамовы пра ўсталяванне мінімальнага кошту піва пры пастаўках у Беларусь.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика