Дысбаланс на валютным рынку набыў трывожны маштаб
24.10.2010 00:16
—
Новости Экономики
|
У студзені—жніўні ў Беларусі прададзена 37,6 млрд даляраў, а куплена 41,3 млрд. Гэта робіць змену фінансавай палітыкі непазбежнасцю. У студзені—жніўні на ўсіх сегментах валютнага рынку Беларусі было прададзена 37,6 млрд даляраў, а куплена 41,3 млрд. Такім чынам, па выніках васьмі месяцаў склаўся чысты попыт на замежную валюту ў памеры 3,7 млрд даляраў. Прыкметна, што па выніках сямі месяцаў дэфіцыт складаў 2,8 млрд. Значыць, у жніўні дэфіцыт бягучага рахунку рэзка рос. Працяглы час попыт на даляры і еўра на Беларускай валютна-фондавай біржы (БФВБ) стабільна перавышае прапанову. Гэты дысбаланс зразумелы. Апошнія гады краіна экспартуе менш, чым імпартуе. Розніцу пакрывалі замежныя крэдыты і сродкі ад прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці. Пад восень дэфіцыт бягучага рахунку ўзрос анамальна. Гэта можна звязаць з павышэннем расходаў дзяржавы ў сувязі з адміністратыўным ростам заробкаў да 500 даляраў — пад выбары. Як паведамілі ў Нацбанку, дысбаланс склаўся ў асноўным за кошт куплі валюты суб"ектамі гаспадарання,тады як у дэвальвацыйным 2009 годзе валюту актыўна скуплялі і людзі. Паводле звестак Нацбанка, асноўны аб"ём куплі замежнай валюты прадпрыемствамі быў накіраваны на наступныя мэты: пагашэнне крэдытаў (4,9 млрд з доляй у агульным аб"ёме 37,8%); закупка сыравіны і матэрыялаў (2,6 млрд з доляй у агульным аб"ёме 20,2%); закупка абсталявання і камплектуючых (1,7 млрд з доляй у агульным аб"ёме 12,7%); аплата паліва (1,6 млрд з доляй у агульным аб"ёме 12,5%). Між тым зніжэнне дэвальвацыйных чаканняў, а таксама высокія працэнтныя стаўкі ў банках па дэпазітах у нацыянальнай валюце прывялі да станоўчага сальда на рынку валютнай гатоўкі. У студзені—жніўні фізічныя асобы прадалі на 62,3 млн долараў больш, чым купілі, тады як у такі ж перыяд 2009 года на чыстай аснове было куплена валюты на суму 918,2 млн долараў. Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч лічыць дэфіцыт, які развіваецца на ўнутраным валютным рынку, дысбаланс попыту і прапановы адным з найбольш праблемных пытанняў для банкаўскай сістэмы і эканомікі краіны. Пра гэта ён, у прыватнасці, заяўляў 27 жніўня падчас даклада прэзідэнту. Эксперты чакаюць, што да канца года перавышэнне попыту на валюту з боку суб"ектаў гаспадарання над яе прапановай будзе ўзрастаць. Гэта звязана як з сезоннымі ваганнямі імпарту, так і з ростам у пачатку наступнага года цэнаў на расійскі газ мінімум на 10%.Чаканы ў сувязі з гэтым далейшы рост дэфіцыту валюты прывядзе да яшчэ большага ціску на золатавалютныя рэзервы. Бо менавіта за кошт іх Нацбанк вымушаны кампенсаваць дэфіцыт замежнай валюты, зазначаюць аналітыкі. На піку фінансавага крызісу ў 2008 годзе дэфіцыт бягучага рахунку дасягаў маштабаў, сувымерных з цяперашнімі. Гэта робіць змену фінансавай палітыкі непазбежнасцю. Пытанне толькі ў часе.Можна чакаць прыняцця ад уладаў нейкіх надзвычайных мераў для аднаўлення стабільнасці. Гэта можа быць пачатак новых перамоваў з Міжнародным валютным фондам або прыватызацыя аднаго з буйных дзяржаўных прадпрыемстваў нафтахіміі ці «Беларуськалія». Або — што найменш імаверна — значнай дэвальвацыі рубля. Хоць маштаб праблемы стаў такі, што і гэтага апошняга варыянта ужо няможна выключаць. Падзяліцца навіной:
Аляксей Арэшка, БелаПАН; Сяргей Гезгала Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзені—жніўні ў Беларусі прададзена 37,6 млрд даляраў, а куплена 41,3 млрд. Гэта робіць змену фінансавай палітыкі непазбежнасцю. |
|