Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі павышаецца на 2,5%. 21.by

Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі павышаецца на 2,5%

22.11.2010 17:05 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з Расіі павышаецца на 2,5%. З 1 студзеня 2011 года ён будзе складаць 1,64 долара за тону, перамешчаную на 100 кіламетраў, паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі № 157 ад 1 лістапада 2009 года «Аб тарыфе на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Пастанова прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на беларускай тэрыторыі, ад 8 чэрвеня 2004 года.

Раней тарыфы на транзіт нафтапрадуктаў у Беларусі павышаліся 1 ліпеня 2010 года на 12,7% — з 1,42 да 1,60 долара за тону на 100 км.

Транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе «Захад-Транснафтапрадукт» (даччынае прадпрыемства расійскай АК «Транснефцепрадукт»).


Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з Расіі павышаецца на 2,5%. З 1 студзеня 2011 года ён будзе складаць 1,64 долара за тону,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика