Пробная прапампоўка нафты для Беларусі па трубаправодзе Адэса — Броды завершана. 21.by

Пробная прапампоўка нафты для Беларусі па трубаправодзе Адэса — Броды завершана

24.11.2010 12:17 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці кампаніі «Укртранснафта» Міхаіл Краўчанка, прапампоўка завяршылася 23 лістапада ў 23.40 і «прайшла паспяхова».

Краўчанка не сказаў, калі адбудзецца наступная прапампоўка, адзначыўшы, што гэта залежыць ад замоўцы — Беларускай нафтавай кампаніі.

Аверсная прапампоўка нафты па трубаправодзе Адэса — Броды з выкарыстаннем магістральнага нафтаправода «Дружба» для пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ пачалася 20 лістапада. Тэрмінал «Паўднёвы», які знаходзіцца ў марскім порце Адэсы, 18 лістапада пачаў разгрузку танкера з нафтай, прызначанай для аверснай прапампоўкі па Адэса — Броды. Паводле звестак «Укртранснафты», закупленая на ўмовах своп партыя складае 80 тыс. тон, уладальнікам рэсурсу выступае Беларуская нафтавая кампанія. Падчас пробнай прапампоўкі па Адэса — Броды была пастаўлена расійская нафта маркі Urals паводле кантракта на ўмовах своп, заключанага паміж Беларускай нафтавай кампаніяй і PDVSA (Венесуэла).


Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці кампаніі «Укртранснафта» Міхаіл Краўчанка, прапампоўка завяршылася 23 лістапада ў 23.40 і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика