МАЗ вядзе перамовы з Венесуэлай аб магчымасці продажу часткі акцый
10.12.2010 16:56
—
Новости Экономики
|
Кіраўніцтва ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» працягвае перамовы з Венесуэлай аб магчымасці продажу часткі акцый прадпрыемства, паведаміў на Нагадаем, размова ідзе аб магчымасці продажу 25% пакета акцый. Гендырэктар паведаміў, што «сёння прадпрыемства вырашае пытанне аб прыцягненні незалежнай ацэначнай кампаніі для ацэнкі МАЗа». Бароўскі зазначыў, што прадпрыемства актыўна супрацоўнічае з Венесуэлай. Там будзе адкрыта зборачная вытворчасць грузавікоў «МАЗ» магутнасцю 5 тысяч адзінак у год. Апрача таго, у Венесуэлу пастаўляецца 800 аўтобусаў. Паводле слоў гендырэктара, «Уга Чавес выказаў пажаданне стварыць зборачную вытворчасць і аўтобусаў». «Цікавасць патэнцыяльных інвестараў да МАЗа не зменшылася, а нават узрасла, — падкрэсліў Бароўскі. — Сёння ў нас шмат прапаноў, у тым ліку ад КамАЗа, групы ГАЗ, кампаніі «Івека». Ён таксама паведаміў пра планы прадпрыемства рэалізаваць на фінансавым рынку 8–10% акцый з мэтай прыцягнення сродкаў на мадэрнізацыю. Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» у лютым 2009 года было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. 100% акцый належаць дзяржаве. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўніцтва ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» працягвае перамовы з Венесуэлай аб магчымасці продажу часткі акцый прадпрыемства, паведаміў...
|
|