Беларусь просіць Іран падтрымаць рубель
13.12.2010 11:02
—
Новости Экономики
|
Старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Пятро Пракаповіч сустрэўся ў Тэгеране з міністрам камерцыі Ірану Мэхдзі Газанфары, паведамляе іранскае выданне The Tehran Times. Перамовы былі прысвечаныя ўвядзенню механізмаў выкарыстання ў двухбаковым гандлі нацыянальных валютаў. Раней Беларусь заключыла дамовы своп аб выкарыстанні нацыянальных валютаў у двухбаковым гандлі з Кітаем і Ўкраінай на агульную суму мільярд даляраў. Гэтыя здзелкі дазваляюць Беларусі імпартаваць прадукцыю з названых краінаў, не трацячы сваіх валютных рэзэрваў. Неўзабаве чакаецца падпісанне аналягічнай дамовы з Літвой. Аналітыкі выказваюць асцярогі, што памяншэнне валютных рэзерваў Беларусі ў сувязі з ростам імпарту можа зрабіць непазбежнай дэвальвацыю беларускага рубля. Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пятро Пракаповіч лётаў з гэтай нагоды ў Тэгеран. |
|