Беларусы судзяцца з латышамі за нафту з трубы Полацк - Вентспілс
16.12.2010 18:05
—
Новости Экономики
|
Беларусы судзяцца з латышамі за нафту з трубы Полацк - Вентспілс Наваполацкае прадпрыемства па транспартыроўцы нафты “Дружба” Нягледзячы на тое, што нафта прастаяла ў непрацуючым нафтапровадзе каля 8 гадоў, у кошце і ў якасці яна не страціла. “Калі б гэтая нафта была сапсаваная, ніхто б не пачаў яе выціскаць, - мяркуе галоўны інжынер РУП “Дружба” Васіль Дробатаў. - 8 гадоў вырашалася пытанне пра ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва наконт гэтага нафтапровада. Мы спадзяваліся, што пойдзе па ім нармалёвая рэверсная перакачка”. Апошнім часам галінку Полацк - Вентспілс планавалі выкарыстоўваць для транспартыроўкі венесуэльскай нафты, што прыбывае танкерамі ў прыбалтыйскія порты. Гэты праект дагэтуль не рэалізаваны праз пазіцыю "ЛатРосТранса", сцвярджае Васіль Дробатаў. ![]() Пазоў "Дружбы" прыняты да разгляду Даўгаўпілскім судом. На нафту накладзены арышт. Інакш кажучы, пакуль суд не вырашыць, каму менавіта належыць нафта ў трубе, “зліць” яе не зможа ніхто. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наваполацкае прадпрыемства па транспартыроўцы нафты “Дружба” падало ў суд на кампанію “ЛатРосТранс”. Беларусы хочуць спагнаць грошы за 220 тысяч тон нафты, якую...
|
|