Кітай не верыць у хуткі канец крызісу ў Еўропе
24.12.2010 11:46
—
Новости Экономики
|
Хуткіх рашэнняў для выхаду з еўрапейскага пазыковага крызісу не існуе, і Кітай павінен быць напагатове ў выпадку, калі гэтыя праблемы ўзмоцняцца, асабліва ў студзені і лютым, заявіў у пятніцу міністр гандлю Чэнь Дэмін. Чэнь лічыць, што еўрапейскія пазыковыя праблемы нельга вырашыць праз куплянне большай колькасці дзяржаўных аблігацый і стварэння фонду дапамогі аб’ёмам амаль $ 1 трлн, бо гэтыя грошы давядзецца вярнуць з вялікімі адсоткамі, напісала газета Shanghai Securities News. «Гэтыя меры проста ператвораць вострае захворванне ў хранічнае, і сапраўды складана сказаць, ці змогуць гэтыя краіны, якія цяпер у глыбокім пазыковым крызісе, аднавіцца ў найбліжэйшыя— цытуе выданне словы міністра. Ён не сказаў, якія захады, на яго думку, павінныя зрабіць еўрапейскія чыноўнікі. Каментары Чэня сталі самымі рэзкімі выказваннямі з боку кітайскіх уладаў, намякаючы, што цярпенне некаторых высокапастаўленых чыноўнікаў Кітая заканчваецца: яны занепакоеныя тым, што Кітай інвеставаў у еўра некаторую частку сваіх велізарных валютных рэзерваў. Раней на гэтым тыдні, падчас і пасланнік Кітая ў ЕС пацвердзіў гэтую пазіцыю ў пятніцу. «Еўра, відавочна, пераадолее крызіс, — гаворыцца ў заяве Сон Чжэ, апублікаванай на сайце міністэрства замежных справаў Кітая. — Еўра грае важную ролю ў стабілізацыі міжнароднай грашовай сістэмы і забяспечвае дыверсіфікацыю міжнародных валютаў». Занепакоеныя залежнасцю Кітая ад даляра — краіна з’яўляецца найбуйнейшым у свеце трымальнікам амерыканскіх Treasuries — кітайскія ўлады выступаюць на карысць альтэрнатывы для даляра ў якасці рэзервовай валюты. Многія лічаць, што еўра — найбольш жыццяздольная альтэрнатыва ў цяперашні час. Але яго будучыня пад пагрозай, бо інвестары баяцца, што Еўропа не зможа дазволіць сабе аказаць фінансавую дапамогу такім буйным краінам, як Іспанія і Італія, калі крызіс распаўсюдзіцца і на іх. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хуткіх рашэнняў для выхаду з еўрапейскага пазыковага крызісу не існуе, і Кітай павінен быць напагатове ў выпадку, калі гэтыя праблемы ўзмоцняцца, асабліва ў...
|
|