У касе Нацбанка раскупілі кілаграмовыя зліткі золата і манеты
31.03.2011 17:38
—
Новости Экономики
|
У касе Нацбанка раскупілі кілаграмовыя зліткі золата і манеты Сёння зранку каля цэнтральнага офіса Нацбанка ўтварылася чарга. Гэтым разам людзі стаялі па зліткі і манеты. Хутка чарга “рассмакталася”, а ў спісе зліткаў і манет, што віселі каля касы, з’явіліся закрэсленыя радкі.
У продажы ўжо не было залатых і срэбных манет “Славянка”, срэбнай “Іконы Прасвятой Багародзіцы”, залатых зліткаў па 100, 500 грамаў… Размялі нават кілаграмовыя залатыя зліткі, кожны з якіх каштуе больш за 51 тысячу долараў! Паводле касіркі, апошнім часам жадаючых купіць кілаграм золата было вельмі шмат: “Усё распрадалі, а падмацавання пакуль няма”, - распавяла яна. Самых вялікіх зліткаў са срэбра ў продажы таксама не было - ні па 250 грамаў, ні па 500, ні па 1000. Людзі працягвалі прыходзіць. Некаторыя спадзяваліся купіць валюту, але ні долараў, ні еўра ў касе Нацбанка няма. - Скажыце, а ці ёсць якая валюта? - Няма валюты. Ёсць памятныя манеты і мерныя зліткі… Але ўжо а першай палове дня са зліткаў па 50 грамаў золата застаўся толькі адзін кавалак: Еўрарадыё: Зліткаў па 100 грамаў у вас ужо няма? Нацбанк: Па 100 грамаў няма… Еўрарадыё: А па 50? Нацбанк: Калі мужчына, які стаяў перад вамі, купіць тры, то ў мяне адзін застаецца. Тым часам у прэс-службе Нацбанка нас запэўнілі, што зліткі ўслед за доларамі нікуды не знікнуць: “Не хвалюйцеся, золата вам ужо дакладна хопіць. У нас яго больш за 30 тон, - супакоіў Анатоль Драздоў. - Мерныя зліткі ў нас у продажы ёсць пастаянна. Магло не быць срэбных зліткаў, або плацінавых, але золата было заўсёды. Як правіла ў нас ёсць усе наміналы. Золата ў нас купляюць пастаянна. Продаж яго расце з пачатку года. Гэта не дзіўна, бо цана ва ўсім свеце расце…” Дададзім, што 100 грамаў золата ў Нацбанку каштуе 15 з паловай мільёнаў рублёў, а 100 грам срэбра - паўмільёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння зранку каля цэнтральнага офіса Нацбанка ўтварылася чарга. Гэтым разам людзі стаялі па зліткі і манеты. Хутка чарга “рассмакталася”, а ў спісе зліткаў і...
|
|