Зялёнае святло для бізнэсу ў сельскай мясцовасці і малых гарадах (+ спіс сярэдніх і малых гарадоў нашага рэгіёну)
08.05.2012
—
Новости Экономики
|
Аляксандр Лукашэнка сваім дэкрэтам вызваліў камерцыйныя арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг) на сельскай тэрыторыі, а таксама ў сярэдніх і малых гарадах, на працягу сямі каляндарных гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі ад выплаты падатку на прыбытак і падаходнага падатку і шэрагу іншых падаткаў. Аб гэтым паведамляе БелТА. У Беларусі будуць прыняты меры па стымуляванню прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці, сярэдніх і малых гарадскіх паселішчах. Адпаведны дэкрэт нумар 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дэкрэт прыняты ў мэтах стварэння яшчэ больш спрыяльных умоў для развіцця бізнесу ў рэгіёнах, стымулявання дзелавой ініцыятывы грамадзян, нарошчвання экспартнага патэнцыялу Беларусі. Дакумент уключае палажэнні дэкрэтаў ад 20 снежня 2007 года нумар 9 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці ў сельскай мясцовасці" і ад 28 студзеня 2008 года нумар 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)". Дзеянне дэкрэта будзе распаўсюджвацца на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці. Прадугледжваецца вызваленне камерцыйных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг) на гэтай тэрыторыі, на працягу сямі каляндарных гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі ад выплаты падатку на прыбытак і падаходнага падатку, падатку на нерухомую маёмасць, дзяржаўнай пошліны за выдачу спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці, ад абавязковага продажу валютнай выручкі, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, а таксама ад абавязковага заключэння здзелак на біржавых таргах ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" пры набыцці сыравіны, камплектуючых і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і ажыццяўленні знешняга гандлю таварамі ўласнай вытворчасці. Аналагічнае права прадастаўляецца адасобленым падраздзяленням камерцыйных арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія створаны і ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці і маюць асобны баланс.
Малыя і сярэднія гарадскія паселішчы У Дзяржаўную праграму развіцця рэгіёнаў на 2007-2012 г.г. з нашага рэгіёну ў спіс малых і сярэдніх гарадоў і паселішчаў былі ўключаныя: Мінская вобласць: Вілейка, Гродзенская вобласць: Ашмяны, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка сваім дэкрэтам вызваліў камерцыйныя арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці тавараў...
|
|