Эксперты раяць правесці дэцэнтралізацыю адміністравання тэхнічнай дапамогі. 21.by

Эксперты раяць правесці дэцэнтралізацыю адміністравання тэхнічнай дапамогі

27.07.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь можа істотна палепшыць якасць выкарыстання тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза. Тым больш што ў такім паляпшэнні зацікаўлены не толькі ўрад, але і незалежныя палітычныя суб'екты.

Пакуль жа, згодна з вынікамі даследавання «Як павысіць эфектыўнасць выкарыстання Тэхнічнай дапамогі ЕС у Беларусі? Вопыт краін Усходняга партнёрства», арганізаванага Эстонскім цэнтрам Усходняга партнёрства, у якім у ролі лакальнага партнёра выступаў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS), для рэалізацыі праектаў тэхнічнай дапамогі ЕС у Беларусі існуе шэраг бар'ераў:  жорсткі кантроль фінансавых сродкаў, якія паступаюць з-за мяжы, нізкая зацікаўленасць з боку афіцыйнага Мінска ў развіцці знешнепалітычных адносін з Еўрасаюзам і г.д.

Больш за тое, у нашай краіне кантроль над выкарыстаннем тэхнічнай дапамогі ЕС ажыццяўляе адно толькі  Міністэрства эканомікі. Праекты падаюцца на ўзгадненне ў гэтае міністэрства, а далей накіроўваюцца на разгляд у МЗС і іншыя зацікаўленыя ведамствы. Гэта значыць, што Міністэрства эканомікі выступае як «адно акно» для ўсіх праектаў, якія ініцыіруцца дзяржаўнымі органамі. Такім чынам, ступень цэнтралізацыі адміністравання ў Беларусі вельмі высокая. Між тым, лічаць эксперты, наяўнасць у дзяржаўных структурах хоць бы некалькіх органаў, якія адказвалі б за адміністраванне тэхнічнай дапамогі, дазволіла б максімальна поўна збіраць інфармацыю аб патрэбах розных арганізацый у дапамозе і рыхтаваць праекты найбольш эфектыўных праграм. Акрамя таго, вядома, што патэнцыйныя атрымальнікі дапамогі вельмі часта не задаволены тым, наколькі да іх прыслухоўваюцца на этапе падрыхтоўкі праектаў. Гэтую праблему таксама можна вырашыць дзякуючы дэцэнтралізацыі адміністравання.
Улічваючы ўсё гэта, эксперты рэкамендуюць:

- размеркаваць функцыі па адміністраванні тэхнічнай дапамогі ЕС паміж некалькімі органамі ў рамках МЗС і Мінэканомікі, каб яны маглі весці раўналежную працу з рознымі праектамі і рознымі арганізацыямі - атрымальнікамі тэхдапамогі ЕС;
- звесці кантроль мэтавых фінансавых рэсурсаў, якія паступаюць з-за мяжы, да шэрагу выразна сфармуляваных патрабаванняў да праектаў, фармальнае выкананне якіх магло б кантралявацца не толькі Міністэрствам эканомікі;
- пашыраць працу па зборы і распаўсюджванні інфармацыі пра  інструменты тэхнічнай дапамогі і патрабаванні да праектаў з дапамогай намаганняў і дзяржаўных інстытутаў, і няўрадавых арганізацый.

 Прачытаць даследавання «Як павысіць эфектыўнасць выкарыстання Тэхнічнай дапамогі ЕС у Беларусі? Вопыт краін Усходняга партнёрства» цалкам можна на сайце BISS (http://belinstitute.eu).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь можа істотна палепшыць якасць выкарыстання тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза. Тым больш што ў такім паляпшэнні зацікаўлены не толькі ўрад, але і незалежныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика