Franck Muller і "Луч" за 2 гады выпусцілі толькі 3 мадэлі гадзіннікаў. 21.by

Franck Muller і "Луч" за 2 гады выпусцілі толькі 3 мадэлі гадзіннікаў

11.10.2012 20:46 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Franck Muller і "Луч" за 2 гады выпусцілі толькі 3 мадэлі гадзіннікаў

           


Мінскі гадзіннікавы завод сумесна з новым уладальнікам, швейцарскай кампаніяй Franck Muller, за два гады выпусціў толькі 3 мадэлі гадзіннікаў. Іх няма ў продажы. Пакуль яны захоўваюцца ў выставачнай зале прадпрыемства, і пабачыць іх немагчыма.
 
"Еўрарадыё" зацаніла новыя “катлы”, зробленыя разам са швейцарцамі, і старыя гадзіннікі беларускай зборкі, але з імпартных запчастак.
 
Здымаць новыя гадзіннікі не дазволілі. Але далі патрымаць у руках. У продажы яны з'явяцца да канца года, калі адкрыецца крама "Луч" насупраць ГУМа. Каштаваць будуць каля 2 мільёнаў.
 
"Тры віды гадзіннікаў. Першы - механіка, заводзіцца ад рукі, ёсць дыск датаў. Корпус з нержавеючай сталі, а шкло сапфіравае. Другі - з аўтападзаводам, заводзіцца ад рукі і падчас руху, калі чалавек днём працуе. Гэтага заводу хапае на ноч. Ёсць дыск, які паказвае дату, і тахометр. І трэці від - электрамеханічны, які працуе ад батарэйкі. З тым жа тахометрам і дыскам датаў і дзён", - распавядаюць на заводзе.
 
Сумесныя гадзіннікі выглядаюць салідна: калі трымаеш у руцэ, адчуваеш іх вагу. Гэта больш спартовы стыль, мяне ж больш уражваюць іншыя - з адкрытым механізмам. Заўважаю іх яшчэ ў фірмовай краме і не магу паверыць - "Зроблена ў Беларусі". Цікаўлюся на прадпрыемстве, чый дызайн, бо вельмі нагадвае той жа Franck Muller.
 
"Гэта пакупны варыянт, нібыта вытворчасць нашага гадзіннікавага завода, але пакупны. Мы набываем корпус і механізм, а наша толькі зборка", - адказвае супрацоўніца завода.
 
 Каштуюць такія каля 270 долараў. Кітайская падробка на швейцарскія гадзіннікі каштуе трошкі даражэй. Нашы адрозніваюцца ад швейцарскіх толькі надпісам, але ў разы танней.
 
 "Яны нашмат танней, таму што ідзе лагатып "Луч". Хаця ўсё тое ж, толькі зборка іншая. Калі чалавек - спецыяліст сваёй справы, то няма розніцы, дзе яны сабраныя: у Беларусі ці Швейцарыі. Гэтыя мадэлі, якія я вам паказвала, вельмі добра разыходзяцца. Там механізмы Rado і яшчэ адзін швейцарскі механізм".
 
Дарэчы, механізмы ў "Луча" цяпер усе пакупныя. Агулам на збыце каля 2 тысяч розных гадзіннікаў, і айчынных механізмаў ні ў адным няма. Акрамя "сумесных" мадэляў, завод выпускае свае.
 
"Раней былі нашы ўсе механізмы. Цяпер японскія, швейцарскія і нават кітайскія. Яны не кепскія, але аднаразовыя, ідуць у танныя гадзіннікі за 200 тысяч".
 
На некаторых "швейцарскіх" мадэлях недарэчы глядзяцца надпісы накшталт "Зроблена ў Беларусі," нанесеныя проста на цыферблаце. На швейцарскіх ніхто не піша "Кварц" на палову табло.
 
"Мы абавязаныя наносіць на цыферблаце краіну вытворчасці і гадзіннікі якога тыпу: кварц ці механічныя - мы не можам проста прыбраць гэты надпіс зусім. У іх больш сучасны дызайн, адкрытая вось балансу і цалкам адкрыты механізм. Карыстаюцца попытам у пакалення памаладзей. Можа, не такім, як нам хацелася б, але попыт ёсць. Спрацоўвае псіхалогія, нехта цэніць беларускі тавар, а нехта наадварот", - распавядаюць у аддзеле маркетынгу.
 
Franck Muller зрабіў сумесна з заводам "Луч" толькі тры мадэлі гадзіннікаў за 2 гады! Швейцарцы валодаюць 80 працэнтамі акцый мінскага прадпрыемства. За гэты час замежнікі паставілі на завод сваё старое абсталяванне... за грошы. Цяперашняга ж заробку супрацоўнікаў, які амаль не змяніўся, хапае хіба што на адзін "сумесны" гадзіннік.
 

А вось і гадзіннікі, сабраныя па швейцарскім дызайне, яшчэ пры старым уладальніку. Усе механічныя з аўтападзаводам.






















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля змены ўласніка на заводзе амаль нічога не змянілася, выйшлі 3 новыя сумесныя мадэлі гадзіннікаў, а заробку супрацоўнікаў хопіць хіба што на адзін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика