На заводзе ў Ілаве перапрацавалі 60 тон бярозавіку. 21.by

На заводзе ў Ілаве перапрацавалі 60 тон бярозавіку

24.04.2013 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На ўнітарным прадпрыемстве “Ілаўскае” на Мядзельшчыне на сярэдзіну тыдня перапрацавалі каля 60 тон бярозавага соку. Пастаўляюць яго з Валожынскага, Вілейскага і Бягомльскага лясгасаў.

На прадпрыемстве выпускаюць сок бярозавы з цукрам, з лімонам і цукрам, бярозава-буяковы, бярозава-журавінавы, бярозава-чорнапарэчкавы і бярозава-чырвонапарэчкавы.

 –  Летась нарыхтавалі малінавы сок, і сёлета распрацавалі рэцэптуру новага віду прадукцыі – соку бярозава-малінавага з цукрам. Будзем яго таксама выпускаць, – паведаміла інжынер па якасці УП “Ілаўскае” Івона Януковіч. – Сокі паступяць у продаж пад гандлёвай маркай "Я люблю Ілава”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота firstwomen.info

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўнітарным прадпрыемстве “Ілаўскае” на Мядзельшчыне на сярэдзіну тыдня перапрацавалі каля 60 тон бярозавага соку. Пастаўляюць яго з Валожынскага, Вілейскага і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика