У жыхара Ашмян канфіскаваная партыя цыгарэт коштам больш як адзін мільярд рублёў. 21.by

У жыхара Ашмян канфіскаваная партыя цыгарэт коштам больш як адзін мільярд рублёў

04.01.2014 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Работнікі Смаргонскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў падчас правядзення сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС і Ашмянскага РАУС выяўвілі і канфіскавалі партыю цыгарэт. Яны знаходзіліся ў жыхара Ашмян без дакументаў, якія б пацвярджалі іх набыццё.

Як паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю, тытунёвыя вырабы захоўваліся ў двары жылога дома і ў гаспадарчых пабудовах, якія належаць 42-гадоваму мужчыну.

У агульнай складанасці канфіскавалі 285 тысяч пачкаў цыгарэт рознага наймення на агульную суму больш як 1 мільярд рублёў.

Аператыўнікі фінансавай міліцыі праводзяць дадатковыя праверкі, каб устанавіць законнасць набыцця і захоўвання тытунёвых вырабаў, а таксама высветліць мэту набыцця такой вялікай колькасці падакцызнай прадукцыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, партыя тытунёвых вырабаў закуплялася для далейшай кантрабанды на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі.

Марына НОСАВА, БелаПАН.

Фота uralskweek.kz.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі Смаргонскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў падчас правядзення сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з супрацоўнікамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика