У крамах пераважае імпартны льняны алей
03.03.2014
—
Новости Экономики
|
![]() Лён не выкарыстоўваюць напоўніцу. Бюджэтныя сродкі на закупку сельгастэхнікі і абсталявання часта выкарыстоўваюць неэфектыўна.Падчас маніторынгу Камітэт дзяржкантролю выявіў у некаторых арганізацыях такія выпадкі. У снежні 2011 года Красненскі льнозавод набыў ільноўборачны камбайн коштам амаль 3450 мільёнаў рублёў. Пакупка адбылася ў межах Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу. Але з-за няспраўнасці гідраўлікі камбайн для ўборкі лёну не выкарыстоўвалі ні ў 2012, ні ў 2013 гадах. Праўда, гаспадар спрабаваў парамантаваць апарат. Цэх працуе неэфектыўна Падобная сітуацыя склалася і на Валожынскім ільнокамбінаце. З-за няспраўнасці гідраўлікі льноцерабілкі змаглі пацерабіць толькі 3,5 гектара лёну. Апарат каштуе каля 1280 мільёнаў рублёў. З-за недахопу сыравіны летась перапрацавалі толькі 252 тоны льнасемя, а гэта толькі 15% магутнасцяў цэха. Камбінат атрымаў 61 тону льнянога алею, які ў асноўным прадавалі для тэхнічных патрэб. А ў крамах пераважае імпартны льняны алей. Адсюль вынікае стратная праца цэха. Купіў за мільёны – паставіў у склад “Пруднікі-Агра” Мядзельскага раёна ў 2007 годзе набыло за кошт бюджэту даільна-малочны блок за 350 мільёнаў рублёў. Больш за шэсць год яму не знаходзяць прымянення, блок захоўваюць на складзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бюджэтныя сродкі на закупку сельгастэхнікі і абсталявання часта выкарыстоўваюць неэфектыўна.
|
|