Даўніна вернецца дадому
14.03.2014
—
Новости Экономики
|
Шэсць старадаўніх ікон і драўляная статуэтка затрыманы на мяжы з Літвой. — Падазроныя прадметы знайшлі ў грузавым аўтамабілі МAN у пункце пропуску «Беняконі». У таварасуправаджальных дакументах, прадстаўленых вадзіцелем, яны не былі пазначаны, — паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта. — Машына накіроўвалася з Літвы ў Расію. Прадметы культу маюць прыкметы даўніны і, па папярэдняй ацэнцы, уяўляюць культурную і гістарычную каштоўнасць. Па факце праводзіцца праверка, узрост знаходак вызначаць эксперты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мяжы з Літвой затрыманы цэнныя іконы і драўляная статуэтка
|
|