Меркаванне. Рэформы як лад жыцця: "нам грошаў ня трэба, рэформы давай!". 21.by

Меркаванне. Рэформы як лад жыцця: "нам грошаў ня трэба, рэформы давай!"

31.05.2016 12:16 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусі патрэбныя рэформы. Раней былі патрэбныя грошы, зараз — «нам грошай ня трэба, рэформы давай!» Якія рэформы, таксама ўсім зразумела — вядома, структурныя! Стабілізацыя, лібералізацыя, рэструктурызацыя і час ад часу прыватызацыя. Мы нават намалявалі карту і хутка створым мабільны дадатак — навігатар, які дазволіць рухацца па дарозе рэформаў нават у афлайне. Час ад часу будзем выпраўляць багі і падвышаць стабільнасць работы дадатку. Шукаць грошы на паляпшэнне дадатку на краўдфандзінгавых платформах (МВФ, ЕФСР, еўрабонды) ці шукаць бізнес-анёлаў з Кітаю. А карыстацца ім… Навошта — няхай прасунутыя юзеры карыстаюцца!


Александр Чубрик на презентации книги Кирилла Рудого (на фото второй справа). Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Для масавага спажывання мы замуцім іншы дадатак, які дазволіць апрануць на беларускую мадэль які заўгодна вобраз — хоць кітайскі, хоць польскі, хоць які. Назву можна прыгожую прыдумаць — CLWN, напрыклад. Начэпім — і ў безстаграме будзем разважаць, якімі б мы былі, калі б гэта былі ня мы, а яны. Галоўнае, што ўсё ў гаджэце, ніякай табе панылай рэчаіснасці.

І рапам сярод усяго гэтага нейкі дзіўны чалавек кажа, што хоць «ну вы разумееце, якія рэформы нам патрэбныя», але існуе псіхалагічны бар’ер, які не дае нам узяць адказнасць за іх пачатак. Што пад маскамі ўсіх мадэляў наш сапраўдны твар, і ад нас залежыць, наколькі добра ён будзе выглядаць. Што нам патрэбная фінансавая дыета, якая ў перакладзе з грэчаскай мовы — «лад жыцця». Хочаш твар, на які будзе прыемна зірнуць у люстэрка — мяняй лад жыцця. Вылазь з гаджэтаў і за працу.

Абнадзейвае тое, што віртуальную ежу нельга з’есці. Доўга хавацца ад складанасцяў жыцця ў мабільных дадатках ROADMAPS.ME і CLWN не атрымаецца — голад прымусіць вылезці ў афлайн ды зарабіць сабе трохі рэальных грошай. Вядома, з непрывычкі гэта няпроста — але не мы першыя, не мы і апошнія. Галоўнае зразумець, чаго мы хочам дасягнуць, змяніць лад жыцця — і хутка знойдуцца прасунутыя юзеры, якія захочуць прымераць на сваю мадэль наш прывабны вобраз.

Гэты тэкст напісаўся пасля прэзентацыі англійскага выдання кнігі Кірыла Рудага «Фінансавая дыета». Гэта праўдзівая кніга пра эканоміку Беларусі для тых, хто хоча яе зразумець, і для тых, хто, зразумеўшы, захоча зрабіць яе прывабнай для будучых пакаленняў беларусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хочаш твар, на які будзе прыемна зірнуць у люстэрка - мяняй лад жыцця. Вылазь з гаджэтаў і за працу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика