"Маці не пусціла на Плошчу і пайшла замест мяне". Зачем молодежь из "Дзеі" пошла в политику. 21.by

"Маці не пусціла на Плошчу і пайшла замест мяне". Зачем молодежь из "Дзеі" пошла в политику

25.05.2017 16:02 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы встретились с тремя молодыми людьми — Глебом, Алиной и Петром — на съезде нового политического движения под названием «Дзея». В рамках проекта TUT.BY «Молодежь в политике» мы пытаемся понять, что движет юными белорусами, которые решили посвятить себя не самой типичной для страны активности.


«Дзею» запустил политик Алесь Логвинец, который недавно ушел из движения «За свободу». Новая организация будет подавать документы в Минюст на регистрацию как просветительское учреждение, как и недавно легализованная кампания «Говори правду». Но с 23-летним Глебом Вайкулем, 25-летней Алиной Нагорной и 22-летним Петром Маркеловым мы встретились не для разговора об оппозиции, а для разговора о них самих.

Все три активиста — уже известные в своей среде люди. Глеб — один из лидеров позапрошлогоднего «Марша студентов», после которого он студентом быть перестал. Алина ходила на последние парламентские выборы как кандидат от движения «За свободу». Петр потрепал нервы избиркому на выборах в 2015 году, когда устроил онлайн-трансляцию с участка. Он же снял нашумевшее видео жесткого задержания пассажиров троллейбуса 37-го маршрута после «Марша нетунеядцев» в Минске 15 марта.

Глеб Вайкуль: «Палітыка — гэта тое, што вакол нас»

Первым знакомимся с Глебом. Он говорит, что пришел в политику еще в школе. В 2011 году после Плошчы, куда его не пустила мать, он стал регулярно ходить на все разрешенные акции протеста — День Воли, Чернобыльский шлях и Дзяды.


— У нас у Беларусі абсалютна адсутнічае свабода і дэмакратыя. Мы ўсе так любім наракаць на мінулае — вось мы калісьці дрэнна жылі. Дык давайце зараз хоць нешта пачнём рабіць. Бо палітыка — гэта змяненне света вакол сябе. Палітыка — гэта тое, што вакол нас. Людзі, якія кажуць, што яны не ў палітыцы, я лічу, недасведчаныя.

Я спачатку шукаў структуру, але не знайшоў тую, якая б адпавядала майму светапогляду. Потым прыйшоў у студэнцкі рух, ініцыятыву «Студэнты супраць». Мы пачалі займацца кейсам платных пераздач, каб падняць тэму адсутнасці студэнцкага самакіравання ў БДУ.

Глеб говорит, что друзья его поддержали, и показывает фото с выпускного.

— Калі ўсе стаялі, я ўзняў БЧБ-сцяг і зала абрынулася авацыямі. Мяне ўсе блізкія падтрымалі. Яшчэ са школы сябры казалі: табе трэба ісці ў палітыку.

— Но ты говорил, что родители запретили идти на Плошчу в 2010-м…

— Безумоўна, ва ўсіх бацькоў ёсць інстынкт захавання сваіх дзяцей. Да таго ж, у нас бацькі — савецкія людзі. Мае бацькі ўсё разумеюць. Але ў іх гэтую савецкасць вычарпаць цяжка. Я не той чалавек, якому можна сказаць: мы сказалі і ты не пойдзеш. Але тады, ў 2010-м, мяне маці вельмі добра папрасіла, і я больш з-за жалю да яе не пайшоў. Зараз я ўжо даўно самастойны чалавек.

— За эти годы у них изменилось отношение?

— Ну пасля адлічэння… Для іх было адно важна: калі нешта страчваеш, скажы, што ты атрымаеш узамен. Бацька мяне падтрымлівае, брат падтрымлівае, бабуля — таксама.

Зато на филфаке БГУ у Глеба все сложилось не так хорошо. Проблемы начались на втором курсе, после Марша студентов, тогда он не сдал свой первый зачет.

— Да гэтага ўсе здаваў з цяжкасцямі, зараз я разумею, адкуль былі гэтыя цяжкасці. Мне казалі, што быў ціск на выкладчыкаў, напэўна — ідэалагічны аддзел.

З адлічэннем — тры разы не здаў залік у [Таццяны] Шамякінай (дочь белорусского писателя Ивана Шамякина. — Прим. TUT.BY). Я адзіны яшчэ раней напісаў у яе кантрольную работу па ўласнай ініцыятыве на беларускай мове, калі ўсе астатнія — на рускай, яна мне 10 паставіла. У мяне з ёй пасля гэтага былі цудоўныя адносіны. Я не чакаў ніякага падвоху. Сказала мне першы раз: ты не здаў, падрыхтуйся. Я кажу: добра, Таццяна Іванаўна, падрыхтуюся — спакойненька сыходжу. Другі раз — тое ж самае. Кажа: канспекцік вазьмі, падвучы на камісію.

На камісію іду са спакойнай душой, ну не адлічаць жа мяне за залік. Не здаю. І адлічылі. Былі яшчэ дзве няздачы: фізічная культура, на якую я ніколі не хадзіў, бо заўседы ставілі аўтаматам — я быў капітанам футбольнай каманды, і трэці іспыт супаў па даце с камісіяй па пераздачы Шамякінай. Адпаведна, ён таксама залічыўся за пераздачу. Настолькі ўсе тонка было зроблена, што я не адразу заўважыў падвох.

Свою версию этой истории рассказали и сама Татьяна Шамякина и университет.

Сейчас Глеб собирается уехать в Польшу по программе Калиновского, которую, по его данным, специально возобновили для студентов, отчисленных после протестов в Беларуси этой весной.

— Для мяне першасна — адукацыя. У Беларусі я не магу атрымаць яе, бо, калі што, не будзе другой адтэрміноўкі — будзе войска адразу.


Тот самый выпускной. Фото из личного архива Глеба Вайкуля

Говоря о давлении, которое на него оказывалось из-за активизма, Глеб едва, с помощью Петра, вспомнил недавний арест на 12 суток.

—  25-га я не дайшоў да мітынга, да мяне КДБшнікі ўламіліся. У мяне ў суседа камера стаіць, там усё бачна. На наступны дзень яны с коркамі КДБ прыйшлі, сказалі, каб выдаліў усё.

— А в чем обвинили — матерился и размахивал руками?

— Так, усё стандартна. Артыкул 17.1 (мелкое хулиганство. — Прим. TUT.BY). Я ўжо настолькі слаба ўспрымаю гэты ціск. Адукацыя — да, астатняе я не лічу ніякімі праблемамі. Ну да, у нас свабоду адабралі, мы жывём у несвабоднай краіне. А што зараз, плакаць? Дзейнічаць трэба, аб’ядноўвацца.

На вопрос о достижениях в своей активности, Глеб рассказал о недавней победе на конкурсе социальных проектов Social Weekend с проектом популяризации белорусской музыки «Гукі метро: Слухай сваё».

— Цяпер у метро з 1 чэрвеня будзе беларуская класіка гучаць з тэлевізараў. Гэта мяккая беларусізацыя, гэта трэба зараз рабіць. Таму што радыкальнае палітычнае змагарства да добрага не прыводзіць.

Я заўсёды вагаюся паміж грамадзянінам і бізнэсоўцам. Увесь час мяне больш цягне да сацыяльнага прадпрымальніцтва. Палітык павінен быць самадастатковым чалавекам, не жыць на гранты, на падачкі, а сябе ўладкаваць, зрабіць сям’ю.

Ці быў момант, калі я хацеў на ўсё забіць? Так, безумоўна. Калі мяне адлічылі — адукацыі няма, нічога няма, што рабіць? Пачынаеш рэфлексаваць і асэнсоўваць усе моманты, якія да гэтага прывялі. І думаеш — да ну гэта ўсё, трэба зарабляць грошы і жыць, як усе. Але калі ты зарабіў грошы, што далей? Сумна жыць, нецікава, хочацца рабіць карысныя рэчы.


Глеб говорит, что сейчас еще и подрабатывает изготовлением значков с белорусской символикой и получает с этого какой-то доход.

На вопрос, какой бы он хотел видеть идеальную Беларусь, молодой активист говорит, что страна должна быть для всех.

— Мы не павінны нікога рабіць ворагамі ўнутры краіны. Я за парламенцкую рэспубліку і за пазаблокавы статус Беларусі. Толькі ў гэтым перспектыва будучай Беларусі. Ну і, безумоўна, правы чалавека. Мы не павінны быць беларускім гета, краінай трэцяга свету, мы павінны стаць роўнымі астатнім.

Других молодых людей, которые тоже пошли в политику, но выбрали противоположные по взглядам организации — БРСМ или компартию, Глеб описывает, как «живущих в своем мире».

— У сваім свеце яны патрыёты і лічаць, што займаюцца карыснай справай. Яны не моцна адрозніваюцца ад нас. Проста ў іх іншы бэкграунд каштоўнасны. Мы не павінны іх за гэта абвінавачваць. Мы павінны шукаць агульнае выйсце з беларускай сітуацыі. Нам трэба з імі размаўляць і разам рабіць карысную справу ў парламенце. Так і будзе.

Алина Нагорная: «Я не змагла сядзець убаку»

Переходим к Алине, она заканчивает БарГУ, будет педагогом-психологом. В жизни успела поработать фотографом, торговым представителем и бухгалтером.

— Я проста ў пэўны момант зразумела, што тое, што адбываецца ў Беларусі, несправядліва і не змагла сядзець убаку. Бачыла, што правы людзей не выконваюцца. Я жыла ў Слуцку і рабіла там літаратурны клуб, дзе мы размаўлялі па-беларуску, чыталі вершы, пісалі вершы.


Калі мне споўнілася 18 год, пачала назіраць за выбарамі. Там ужо было бачна, што ў нас не лічаць галасы. А потым прыйшла ў рух «За свабоду».

Мяне бацькі падтрымліваюць. Тата нават дапамагаў збіраць подпісы, калі я вылучалася кандыдатам у парламент. Маці, калі было зразумела, што на Дзень Волі будзе нейкі абсурдны разгон, проста сказала, каб я не вялася на правакацыі. Былі сябры, якія казалі: навошта табе гэта трэба, хай іншыя людзі зробяць. Я ім проста казала, што людзі — гэта мы. Калі ўсе так будуць думаць, то ніхто нічога не зробіць. А бацькі… Маці ў мяне мастачка, яна разумее, што не можа ў Беларусі без падаткаў прадаваць свае творы. А бацька працуе на дзяржаўным прадпрыемстве і разумее, што там адбываецца.

Першае, з чым я сутыкнулася, — забарона правесці нейкае мерапрыемства ў дзяржаўным памяшканні на мясцовым узроўні ў Слуцку. Дагэтуль заўсёды давалі памяшканне ў Доме культуры, у бібліятэцы, мы праводзілі культурніцкія вечары, рабілі імпрэзы. Пасля таго, як я першы раз паназірала за выбарамі, адразу пайшлі адмовы. Нават даходзіла да абсурду. Мы пачалі збірацца ў прыватных кватэрах, запрашаць нейкіх цікавых выступоўцаў, аднойчы прыйшоў міліцыянт, склаў пратакол. Гэта была сустрэча з гісторыкам, які распавядаў пра гісторыю Слуцка.

— Дошло до суда?

—  Не, не дайшло. Гэта проста была спроба ціску. Яшчэ ў парламенцкую кампанію падыходзілі людзі да мяне на пікет, пагражалі: ты заўтра не прачнешся і г. д. Была спроба адлічыць, але таксама не адлічылі. Я паўдзельнічала ў флэшмобе «Танчым за рэформы», выклала відэа на ютубе і ў сацсетках. Нехта з універа пабачыў і пачалі мне пісаць: калі не выдаліш да пяці вечара, мы цябе адлічым. Я пачала пісаць, што ў мяне ёсць свабода слова, я магу казаць тое, што хачу. Мяне абараніла тое, што гэта пайшло па СМІ. Вось пару дзён таму здала першы «гос» (госэкзамен. — Прим. TUT.BY).

Своим достижением в политике Алина считает то, что смогла заразить активизмом знакомых.

— Людзі, якія нават не цікавіліся гэтым, сталі актыўнымі ў грамадскім жыцці. Падчас выбарчай кампаніі мы змянілі да лепшага стаўленне людзей да беларускай сімволікі, пад якой мы стаялі з пікетамі. Першы пікет і апошні — проста непараўнальныя. На апошні падыходзілі ўсе, на першы — абыходзілі і баяліся. Пыталіся, што гэта за сцяг — Польшчы ці БНФ.

На вопрос, не бывали ли моменты отчаяния, когда хотелось бросить политический активизм, Алина рассказывает:

—  Вось нядаўна ў майго мужа Максіма было дзесьці 30 сумоўяў. Ён юрыст, мае ліцэнзію Мінюста, 4 гады досведу. Яму кажуць: да, мы вас возьмем на працу. А потым ператэлефаноўваюць і кажуць: не, не возьмем.

— Думаете, это из-за политической активности?

— Ну, а чым яшчэ гэта растлумачыць, калі раніцай бяруць, а ўвечары — «ой, прабачце». Гэтыя моманты вельмі напружваюць, бо мы пераехалі ў Менск і трэба на нешта жыць.


 — Былі моманты эмацыйныя. Калі ты збіраеш цэлы дзень подпісы за нешта, гэта высмоктвае энергію. А нейкі чалавек табе кажа: «Разговаривай по-русски» или «Путин — классный». У такія моманты проста дрэнна становіцца. Але прыходзіш дадому, бярэш сябе ў рукі, разумееш, што людзі не вінаватыя, проста незалежных СМІ ў іх вельмі мала. Вінаватая ўлада, якая не паважае гэтых людзей.

​Свою идеальную Беларусь Алина описывает фразой Кастуся Калиновского: «Не народ для ўрада, а ўрад для народа».

— Проста каб паважалі людзей. Павінна абірацца мясцовая ўлада, мэры. Людзі, якіх выбіраюць, павінны несці адказнасць.

Петр Маркелов: «Яшчэ ў 12 год мы з сябрамі хадзілі ў сядзібу БНФ»

Наконец, наш третий собеседник Петр в политике, можно сказать, с детства.

— Пагаджуся з Глебам: калі мы нараджаемся, мы ўсе ўваходзім у палітыку. Пытанне ў тым — пасіўна ці актыўна. Альбо ты даеш людзям ва ўладзе вырашаць за сябе, альбо ў цябе ёсць што сказаць і ты маеш думкі, як павінна функцыянаваць дзяржава і грамадства.


Яшчэ ў школе ў 12 год, падчас выбараў 2006 года, мы з сябрамі хадзілі ў сядзібу БНФ, набіралі налепкі, значкі — было крута. Набіралі, потым шлі, раздавалі, налеплівалі. Пасля школы стаў сябрам руха «За свабоду».

Бацькі таксама падтрымліваюць, нават прапануюць нейкія ідэі. Так было нават у шостым годзе — я хацеў пайсці на Плошчу, але маці мне не дазволіла і пайшла замест мяне. Я пакрыўдзіўся тады.

Петра отчисляли с физфака БГУ дважды, но он не связывает это напрямую с активизмом.

— Я б не сказаў, што гэта было менавіта за актывізм. Хутчэй з-за таго, што я не хачу ўбудоўвацца ў гэтую сістэму, станавіцца яе часткай.

— А формальная причина?

— Пропускі заняткаў. І я прапускаў заняткі, але я добра здаваў усе залікі і іспыты. Другі раз далі вымову за тое, што ўвайшоў ва ўніверсітэт і не паказаў студэнцкага білета. Першы раз вымову, другі — адлічэнне. Таксама затрымлівалі на суткі пасля акцыі 15 сакавіка.

Из достижений Петр упоминает начало инициативы «День Европы» в Минске три года назад.

— З таго часу хваля запусцілася, і зараз мы ўжо праводзілі тыдзень Еўропы разам з двума студэнцкімі арганізацыямі. Гэта кінапрагляды, дыскусіі, канцэрты, лекцыі, вечарына піўная. Я хачу арганізаваць курс па навучанні актывістаў праектнаму мэнэджменту. Не ведаю, ці можна пра гэта гаварыць, але планую таксама кампанію за легалайз (легализацию легких наркотиков. — Прим. TUT.BY).

На вопрос, жалел ли он о своем выборе пойти в политику, Петр откровенен:

— Гэта не прыносіць грошай, я вельмі часта шкадаваў, што ў мяне мала грошай. Грамадская актыўнасць — гэта не прафесія. Хацелася забіць на нейкі актывізм, пайсці навучыцца праграмаваць. Але выбіраў тое, што цікавей.


В идеальной Беларуси активиста люди «нарэшце возьмуць уладу ў свае рукі і не будуць аб’ектам гульні Захаду і Расеі».

Напоследок спрашиваем у всех, почему они решили прийти в новую структуру — «Дзею», и почему, в случае Петра и Алины, вышли из движения «За свободу».

Петр: «Для мяне «Дзея» — гэта нешта не падобнае на ўсё астатняе. Іншыя структуры ў Беларусі нагадваюць нашу дзяржаву — вертыкальныя, аўтарытарныя. З руху я выйшаў менавіта таму, што ім адзінаасобна кіруе адзін чалавек, Юрась Губарэвіч, асабліва ні з кім не кансультуецца. Няма размеркавання ўлады паміж сябрамі арганізацыі. Перад тым, як будаваць дэмакратычную дзяржаву, трэба пабудаваць дэмакратычную арганізацыю. «Дзея» — чарговая спроба гэта зрабіць. Калі нічога не рабіць і не спрабаваць, нічога не атрымаецца. Арганізацыя мусіць быць аб’яднаная каштоўнасцямі, а не грошамі ці чалавекам».


Глеб: «Я лічу палітычныя погляды ярлыкамі мінулага стагоддзя. Зараз трэба аб’ядноўвацца вакол пэўных каштоўнасцяў, браць асноўныя законы з Бібліі і правоў чалавека. А навешваць на сябе ярлыкі: я камуніст, я правацэнтрыст, я ліберал. Гэта нас толькі раз’ядноўвае. «Дзея» — гэта платформа для рэалізацыі, не гледзячы на твае погляды. Табе тут могуць дапамагчы, нешта падказаць, але ты будзеш рабіць сябе сам».

Алина: «Мы вырашылі заснаваць структуру, дзе не будзе кіраўніка. Гэта людзі, якія хочуць зменаў, хочуць гэтага шчыра. Кожны можа ініцыяваць кампанію, атрымаць ад нас дапамогу. Мы гатовы дзейнічаць, каб Беларусь стала лепшай».

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы встретились с тремя молодыми людьми - Глебом, Алиной и Петром - на съезде нового политического движения под названием "Дзея".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика