Сівакоў пра паказанні Гараўскага: Вельмі прафесійны ўкід перад сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна
17.12.2019 06:04
—
Новости Экономики
|
Працягваецца абмеркаванне ![]() «НН»: Юрый Леанідавіч, сёння з’явіліся паказанні Юрыя Гараўскага пра справы Захаранкі і Ганчара… Юрый Сівакоў: Чытаў-чытаў. «НН»: Там згадваюць і вас. Можаце нешта сказаць? ЮС: Я вам скажу, што матэрыял такі дабротны, зроблены прафесійна, на высокім тэхнічным узроўні і, адчуваецца, на добрай такой кухні. Галоўнае — своечасова. Калі ў нас там сустрэча Лукашэнкі і Пуціна? 20 снежня? І мне здаецца, што гэта нават не дэсерт, а толькі закуска. Павінны яшчэ з’явіцца і першая страва, і другая, і трэцяя. Пра гэтую кухню можна толькі здагадвацца. Мне здаецца, што такія казыры загадзя рыхтуюцца. Яны дзесьці ляжаць, чакаюць моманту ісціны, укідвання ў грамадства. Але я хачу сказаць, што гэты матэрыял, з усіх тых, што былі раней, самы прафесійны. Такія падкілімныя гульні ідуць. Прадукт такі, што называецца: «Кушаць подана. Ідзіце жраць!» І самае галоўнае, што вельмі своечасова пададзены. «НН»: Адмаўляеце сказанае пра вас? ЮС: Адзінае магу цвёрда сказаць, што праўда — гэта маё «паганяла» ў гэтай арганізаванай злачыннай групоўцы (смяецца). «НН»: Дзед, так? ЮС: Так! Мяне так сталі называць чаму? Калі я камандваў унутранымі войскамі, то ўнук пайшоў у школу. І ўсе канікулы ў бытнасць майго камандавання ён праводзіў на вучэбных зборах спецназа. І калі я прыязджаў на гэтыя зборы, то ён бег да мяне і крычаў: «Дзед прыехаў». Так і прыжылося. Усё астатняе, што там напісана, я сам прачытаў як дэтэктыўны раман. «НН»: Дык, а вы ведалі такога чалавека Юрыя Гараўскага? ЮС: Ну як я яго мог ведаць? Нейкіх афіцэраў у твар я, канечне, мог помніць. А нейкага 20-гадовага салдата, якіх у мяне было 15 тысяч? Не мог я запомніць усіх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца абмеркаванне заяваў 41-гадовага спецназаўца Юрыя Гараўскага. Гэты чалавек прызнаўся, што ўдзельнічаў у забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і... |
|