Амерыканская асацыяцыя лёгачных хваробаў нагадвае аб тым, якую пагрозу здароўю чалавека можа несцi пражыванне ў доме.. 21.by

Амерыканская асацыяцыя лёгачных хваробаў нагадвае аб тым, якую пагрозу здароўю чалавека можа несцi пражыванне ў доме.

01.10.2009 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пыл i сажа. Крынiцамi з'яўляюцца прадукты спальвання газу, драўляныя дэталi дома, мэбля, абагравальнiкi, тытунёвы дым. Пыл назапашваецца ў доме i выклiкае раздражненне вачэй, насмарк, рэспiраторныя iнфекцыi i бранхiты. Лiчыцца таксама, што ў запыленых памяшканнях людзi хутчэй могуць захварэць на рак лёгкiх. У якасцi барацьбы прапануецца прымусовая вентыляцыя — выкарыстанне выцяжкi на кухнi, пастаяннае праветрыванне i вiльготная ўборка памяшканняў.

Арганiчныя забруджвальнiкi. Крынiцамi з'яўляюцца фарбы, растваральнiкi, аэразолi, вадкасцi для мыцця посуду, рэпеленты, увiльгатняльнiкi паветра i г.д. Выклiкаюць раздражненне вачэй, насмарк, галаўны боль, страту каардынацыi. Можа быць негатыўны ўплыў на печань, ныркi i цэнтральную нервовую сiстэму. Некаторыя хiмiкаты, якiя выкарыстоўваюцца для вырабу бытавой хiмii, здольны правакаваць анкалагiчныя захворваннi. Неабходна вытрымлiваць правiлы захоўвання, пазначаныя вытворцам. Пажадана захоўваць бытавую хiмiю не ў жылым памяшканнi, а на балконе або ў месцы, якое добра вентылюецца.

Крынiцамi з'яўляюцца фарбы, растваральнiкi, аэразолi, вадкасцi для мыцця посуду, рэпеленты, увiльгатняльнiкi паветра i г.д. Выклiкаюць раздражненне вачэй, насмарк, галаўны боль, страту каардынацыi. Можа быць негатыўны ўплыў на печань, ныркi i цэнтральную нервовую сiстэму. Некаторыя хiмiкаты, якiя выкарыстоўваюцца для вырабу бытавой хiмii, здольны правакаваць анкалагiчныя захворваннi. Неабходна вытрымлiваць правiлы захоўвання, пазначаныя вытворцам. Пажадана захоўваць бытавую хiмiю не ў жылым памяшканнi, а на балконе або ў месцы, якое добра вентылюецца.

Фармальдэгiд. Крынiцай з'яўляюцца некаторыя тканiны, дывановыя пакрыццi, клеi. Выклiкаюць раздражненне вачэй, насмарк, кашаль, раздражненне скуры, алергiчныя рэакцыi. Неабходна падтрымлiваць у доме сярэднюю тэмпературу, часцей праветрываць, асаблiва пасля з'яўлення ў доме новай крынiцы фармальдэгiду.

Крынiцай з'яўляюцца некаторыя тканiны, дывановыя пакрыццi, клеi. Выклiкаюць раздражненне вачэй, насмарк, кашаль, раздражненне скуры, алергiчныя рэакцыi. Неабходна падтрымлiваць у доме сярэднюю тэмпературу, часцей праветрываць, асаблiва пасля з'яўлення ў доме новай крынiцы фармальдэгiду.

Пестыцыды. Выкарыстоўваюцца для барацьбы з сельскагаспадарчымi шкоднiкамi i ўтрымлiваюцца ў адпаведных хiмiкатах. Выклiкаюць раздражненне вачэй, носа, гартанi, пашкоджаннi цэнтральнай нервовай сiстэмы i нырак, анкалагiчныя захворваннi. Галоўны метад барацьбы — вытрымлiванне правiлаў захоўвання i прымянення, пазначаных вытворцам.

Выкарыстоўваюцца для барацьбы з сельскагаспадарчымi шкоднiкамi i ўтрымлiваюцца ў адпаведных хiмiкатах. Выклiкаюць раздражненне вачэй, носа, гартанi, пашкоджаннi цэнтральнай нервовай сiстэмы i нырак, анкалагiчныя захворваннi. Галоўны метад барацьбы — вытрымлiванне правiлаў захоўвання i прымянення, пазначаных вытворцам.

Свiнец. Асноўная крынiца — аўтамабiльныя выхлапы i некаторыя фарбы. Высокая канцэнтрацыя можа выклiкаць праблемы з разумовым развiццём у дзяцей, негатыўна адбiцца на нырках, нервовай сiстэме, крывi. Метады барацьбы: што да фарбаў, то iх трэба трымаць за межамi жылых памяшканняў.

Асноўная крынiца — аўтамабiльныя выхлапы i некаторыя фарбы. Высокая канцэнтрацыя можа выклiкаць праблемы з разумовым развiццём у дзяцей, негатыўна адбiцца на нырках, нервовай сiстэме, крывi. Метады барацьбы: што да фарбаў, то iх трэба трымаць за межамi жылых памяшканняў.

Азбест. Апрацоўчы матэрыял. Працяглае знаходжанне ў памяшканнi, для апрацоўкi якога выкарыстоўваўся азбест, прыводзiць да анкалагiчных захворванняў. Нельга выкарыстоўваць гэты матэрыял для ўнутраных работ.

Апрацоўчы матэрыял. Працяглае знаходжанне ў памяшканнi, для апрацоўкi якога выкарыстоўваўся азбест, прыводзiць да анкалагiчных захворванняў. Нельга выкарыстоўваць гэты матэрыял для ўнутраных работ.

Бiялагiчныя забруджвальнiкi. Сырыя сцены, столь, падлога, дыван, мэбля. У сырых i цёплых месцах актыўна размнажаюцца розныя мiкраарганiзмы, многiя з якiх могуць уяўляць пагрозу для чалавека. Найбольш часта яны выклiкаюць рэспiраторныя захворваннi. Галоўны спосаб барацьбы — праветрыванне, прасушка.

Сырыя сцены, столь, падлога, дыван, мэбля. У сырых i цёплых месцах актыўна размнажаюцца розныя мiкраарганiзмы, многiя з якiх могуць уяўляць пагрозу для чалавека. Найбольш часта яны выклiкаюць рэспiраторныя захворваннi. Галоўны спосаб барацьбы — праветрыванне, прасушка.

Вуглякiслы газ i двувокiс азоту. Прадукты спальвання i тытунёвы дым. Наступствы — галаўны боль, насмарк, праблемы са зрокам, сэрцабiццё. Метад барацьбы — вентыляцыя.

Прадукты спальвання i тытунёвы дым. Наступствы — галаўны боль, насмарк, праблемы са зрокам, сэрцабiццё. Метад барацьбы — вентыляцыя.

Радон. Інертны газ, якi ўтвараецца ў радыеактыўных рудах i мiнералах i паступова выходзiць на паверхню зямлi. Часам радон захоўваецца ў будматэрыялах. Таксiчны радон можа выклiкаць анкалагiчныя захворваннi. Неабходна праветрываць падвалы i жылыя памяшканнi.

Інертны газ, якi ўтвараецца ў радыеактыўных рудах i мiнералах i паступова выходзiць на паверхню зямлi. Часам радон захоўваецца ў будматэрыялах. Таксiчны радон можа выклiкаць анкалагiчныя захворваннi. Неабходна праветрываць падвалы i жылыя памяшканнi.

Электрамагнiтныя хвалi. Лiчыцца, што бытавыя прыборы, мiкрахвалевыя печы, радыётэлефоны i г.д. могуць негатыўна ўплываць на здароўе, але дакладных звестак аб iх уздзеяннi пакуль няма.

Лiчыцца, што бытавыя прыборы, мiкрахвалевыя печы, радыётэлефоны i г.д. могуць негатыўна ўплываць на здароўе, але дакладных звестак аб iх уздзеяннi пакуль няма.

Святлана Барысенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пыл i сажа. Крынiцамi з'яўляюцца прадукты спальвання газу, драўляныя дэталi дома, мэбля, абагравальнiкi, тытунёвы дым. Пыл назапашваецца ў доме i выклiкае раздражненне вачэй, насмарк, рэспiраторныя iнфекцыi i бранхiты. Лiчыцца таксама, што ў запыленых памяшканнях людзi хутчэй могуць захварэць на рак лёгкiх. У якасцi барацьбы прапануецца прымусовая вентыляцыя — выкарыстанне выцяжкi на кухнi, пастаяннае праветрыванне i вiльготная ўборка памяшканняў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика