Ідзе рост захворваньняў на злаякасныя новаўтварэньні
26.02.2010
—
Новости Здоровья
|
Пра гэта паведаміў міністар аховы здароўя Васіль Жарко 26 лютага на калегіі Міністэрства аховы здароўя. Паводле Жарко, гэта патрабуе ўзмацненьня працы ня толькі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Аляксандрава, анкалягічных дыспансэрах, але і «па ўсёй лячэбнай сетцы», цытуеЯк зазначыў міністар, у 2009 годзе на 1,9% зьменшылася колькасьць выпадкаў сьмерці ад новаўтварэньняў у параўнаньні з 2008 годам, на 12,5% зьнізілася колькасьць выяўленых выпадкаў злаякасных новаўтварэньняў у чацьвёртай стадыі. Колькасьць хворых, якія пражылі пасьля вызначэньня дыягназу пяць і больш гадоў, у 2009 годзе ўзрасла на 1,2% і склала больш за палову ўсіх, хто знаходзіцца на ўліку, — 53,6%. Зараз у Беларусі 225 тысяч чалавек знаходзяцца на дыспансэрным уліку ў сувязі з анкалягічнымі захворваньнямі (у 1996 годзе было 126 тысяч). Такім чынам, кожны 44-ы беларус знаходзіцца на ўліку ў анкалягічнай службе. Рак — на другім месцы сярод прычын сьмерці ў Беларусі (14%) пасьля сардэчна-сасудзістых захворваньняў (52%). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў міністар аховы здароўя Васіль Жарко 26
|
|