35% маладых беларусаў паляць
28.04.2010 11:33
—
Новости Здоровья
|
35% маладых беларусаў пакутуюць ад тытунезалежнасці. Такія звесткі сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна‑аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Сярод юнакоў тых, хто паліць, - 48,5%, сярод дзяўчат — 21,5%. Спрабавалі паліць, але кінулі 17,5% рэспандэнтаў. Ніколі не палілі, паводле іх сцвярджэння, 47% маладых беларусаў. 80% тых, хто паліць, пачалі гэтую непрыгожую справу ва ўзросце да 20 гадоў, прычым больш за палову рэспандэнтаў (54,5%) пачалі паліць ва ўзросце 16‑20 гадоў, а кожны чацвёрты (25,5%) яшчэ раней — у 8‑16 гадоў.Больш за палову курцоў (52%) прызнаюцца ў жаданні кінуць згубную звычку: 31% рэспандэнтаў заявілі, што хочуць, але не могуць гэтага зрабіць, 21% — хочуць і мяркуюць, што могуць кінуць. У той жа час 39% не жадаюць расставацца з цыгарэтай. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
35% маладых беларусаў пакутуюць ад тытунезалежнасці. Такія звесткі сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна‑аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі... |
|