Мінздароўя абвяргае звесткі пра вірусы ў басейнах Мінска. 21.by

Мінздароўя абвяргае звесткі пра вірусы ў басейнах Мінска

29.04.2010 11:35 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чыноўнікі Мінздароўя заявілі, што навуковыя даследаванні па наяўнасці вірусаў у вадзе басейнаў у Мінску ладзяцца рэгулярна. У выніку даследаванняў, паведамляе БЕЛТА, у вадзе плавальных басейнаў не былі выяўленыя непасрэдна самі вірусы, а толькі іх генетычныя і бялковыя маркеры. Гэта своеасаблівыя «абломкі» вірусаў, не здольныя выклікаць інфекцыю ў чалавека.

Па словах чыноўнікаў Мінздароўя, выяўленне гэтых маркераў не сведчыць пра заразнасць віруснага матэрыялу.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў 15% пробаў вады з плавальных басейнаў Мінску выяўленыя вірусы. Сярод іншых называліся вірусы гепатыту А і энцэфаліту. Выяўленыя яны былі як у дарослых, так і ў дзіцячых басейнах.


Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чыноўнікі Мінздароўя заявілі, што навуковыя даследаванні па наяўнасці вірусаў у вадзе басейнаў у Мінску ладзяцца рэгулярна. У выніку даследаванняў, паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика