Флютабс і Тусін — толькі па рэцэптах. 21.by

Флютабс і Тусін — толькі па рэцэптах

25.05.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства аховы здароўя ўнесла важныя змены ў пералік безрэцэптурнага водпуску лекаў

У прыватнасці, пералік лекавых сродкаў, якія адпускаюцца строга па рэцэпце ўрача, папоўнілі некалькі даволі папулярных у нашай краіне, асабліва падчас прастуднага сезону, прэпаратаў, у склад якіх уваходзіць такое рэчыва як дэкстраметарфан: гэта супрацькашлевыя сіропы "Глікадзін" (Індыя) і "Тусін Плюс"(ЗША), таблеткі "Колдапрым" (Індыя) і шыпучыя таблеткі "Парацэтамол ДМ" (Эстонія).

У чым жа, цікава, "правініўся" дэкстраметарфан (DXM)? Дастаткова толькі ўвайсці ў пошукавую сістэму інтэрнэту, як табе паведамяць, што "Тусін" — гэта "правільны наркаманскі сіроп ад кашлю, які паважаюць псіханаўты-пачаткоўцы з-за яго даступнасці, таннасці і сілы крышэння мозгу". Але як жа ў такім разе дэкстраметарфан трапіў у лекі? Яго асноўнае прызначэнне — падаўленне сухога кашлю, і ў рэкамендаваных для лячэння дозах гэта рэчыва бяспечнае і тэрапеўтычна эфектыўнае. Разам з тым з-за даступнасці ў аптэчных сетках супрацькашлевых сіропаў, якія ўтрымліваюць дэкстраметарфан, апошнія сталі найбольш распаўсюджанай сыравінай для вытворчасці незаконнага DXM.

Яшчэ адно лякарства, якім зацікавіліся беларускія праваахоўныя органы, гэта таблеткі для ўстаранення сімптомаў ВРВІ і грыпу "Флютабс" вытворчасці Med-Іnterplast Pvt. Ltd. (Індыя). У іх склад уваходзяць фенілпрапаналаміна гідрахларыд, парацэтамол, кафеін і хлорфеніраміна малеат. У інфармацыі, якая паступіла ў галоўнае медыцынскае ведамства з Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляецца, што ў дадзены момант нарказалежнымі асобамі гэты прэпарат выкарыстоўваецца ў незаконным абарачэнні наркотыкаў. У саматужных умовах з фенілпрапаналаміна гідрахларыду атрымліваюць амфетамін — асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, не прызначанае для медыцынскіх мэтаў. Для таго, каб выключыць выкарыстанне "Флютабса" ў незаконным абароце наркотыкаў, Міністэрства аховы здароўя прапанавала арганізацыям аховы здароўя і аптэкам паставіць "Флютабс" пры яго наяўнасці на прадметна-колькасны ўлік і ажыццяўляць рознічную рэалізацыю гэтага лекавага сродку строга па рэцэптах урача ("Флютабс" і раней быў рэцэптурным сродкам).

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя ўнесла важныя змены ў пералік безрэцэптурнага водпуску лекаў У прыватнасці, пералік лекавых сродкаў, якія адпускаюцца строга па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика