Нашы любімыя семкі: шкода або карысць?
04.07.2010
—
Новости Здоровья
|
![]() Мусіць, часцей за ўсё сярод урачоў пацыенты хлусяць стаматолагам. Ну як прызнаешся чалавеку ў масцы і са свердлам у руках, што прычынай той або іншай пломбы сталі ўчорашнія семачкі? Ды ніколі! Бо ўсе дантысты наперабой пераконваюць нас не грызці семачкі. Але ж утрымацца немагчыма, а значыць, праблем з зубамі не пазбегнуць. Тым не менш давайце пашукаем і плюсы ва ўсеагульнай любові да чорных зярнятак. Карысць 1. Гэты прадукт багаты расліннымі тлушчамі і тлушчарастваральнымі вітамінамі — А, D і Е. Поліненасычаныя тлустыя кіслоты, якія змяшчаюцца ў раслінным алеі, спрыяюць паніжэнню ўзроўню халестэрыну ў крыві і запавольваюць працэсы старэння. 2. У белым ядры семак больш за 25 % паўнавартаснага харчовага бялку, каля 35 % тлушчу і шмат вугляводаў. Акрамя таго, насенне сланечніку багатае вітамінамі, якія ўмацоўваюць скуру і слізістыя абалонкі чалавечага арганізма, нармалізуюць кіслотна-шчолачны баланс. 3. Маленькія белыя зярняткі — скарбніца мікраэлементаў: цынк, фтор, ёд, кальцый, жалеза. І гэтыя багацці семачкі захоўваюць на працягу ўсёй зімы, за што і атрымалі назву "прыродных кансерваў". 4. Семкі з'яўляюцца сродкам прафілактыкі атэрасклерозу, інфаркту міякарда і іншых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама дапамагаюць пры захворваннях печані і жоўцевыводных шляхоў. Бялок семак утрымлівае незаменныя амінакіслоты. 5. Больш карысныя семкі ў шкарлупіне, чым без яе. У лузаных семечках тлушчы акісляюцца. 6. Семечкі сланечніку па ўтрыманні ў сабе карысных рэчываў вельмі падобныя на ўсе астатнія віды. Але ў той жа час і адрозніваюцца тым, што ўтрымліваюць фоліевую кіслату і вітамін В 6. 7. Дзякуючы ўтрыманню спецыфічнага для гэтага насення вітаміну яны добра спрыяюць умацаванню як валасоў, так і пазногцяў. Да таго ж усё больш і больш семкі выкарыстоўваюць у касметалогіі. Так, скрабы для цела, створаныя на аснове семак, дапамагаюць выдаліць змярцвелыя клеткі і аднавіць структуру скуры, ствараючы эфект "абноўленай". 8. Псіхолагі сцвярджаюць, што семкі, а дакладней, працэс іх лузання, вельмі карысны для заспакаення нерваў: калі хвалюешся, знаходзішся ў стрэсе і г.д., то трэба, каб рукі былі чымсьці занятыя, таму семкі дапамагаюць расслабіцца і адцягнуць увагу — як ружанец у мусульман. 9. У 100 грамах семак утрымліваецца больш за 300 міліграмаў магнію — у шэсць разоў больш, чым у жытнім хлебе, які лічыцца адным з асноўных пастаўшчыкоў гэтага элемента. Шкода: 1. Семкі не варта ўжываць тым, хто хоча пахудзець. У 100 г сланечнікавых семечак утрымліваецца цэлых 520 ккал. А гэта значыць: паўшклянкі семак = 2 порцыі варанага рысу або плітка шакаладу; 1 шклянка = паўбохана хлеба або порцыя шашлыку са свініны. 2. Пры смажанні вялікая частка карысных рэчываў, якія змяшчаюцца ў семках, разбураецца. 3. Доўгія карані сланечніку ўбіраюць у сябе з глебы ўсё, што можна і што нельга. Часцей за ўсё сярод непрыемных дадаткаў выяўляецца кадмій, шкоднае ўздзеянне якога на арганізм чалавека даўно даказана. Ён значна павялічвае рызыку ўзнікнення захворванняў нырак і нервовай сістэмы. І паколькі кантролю за выпускам і продажам семак няма практычна ніякага, то яны могуць нанесці арганізму сур'ёзную шкоду, калі ўжываць семкі невядомага паходжання. Гарантыі таго, што вы не нагрызяце ў свой арганізм досыць вялікую дозу кадмію, таксама ніхто даць не можа. 4. Пасля доўгага лузання семак зубная эмаль разбураецца, з-за чаго нават у маладосці зубы ў чалавека крышацца, становяцца брыдкімі, і часта на іх утвараюцца чорныя плямкі — зубныя камяні. 5. Семкі адмоўна адбіваюцца на галасавых звязках. Іх непажадана ўжываць спевакам, бо пасля іх ужывання горла як быццам змазваецца і спяваць высока артыстам немагчыма. Пра гэта расказваюць яшчэ ў музычных школах. Гэта цікава: ...у мусульман прыкмета самага кепскага тону і непавагі да суразмоўцы — звычка жаваць жуйку, лузаць семкі падчас гутаркі. ...ва Уладзівастоку ў 2002-м годзе афіцыйна забаранілі прадаваць семкі ў сувязі з візітам у горад прэзідэнта РФ — У.У. Пуціна. ...Прападобная Феактыста 35 гадоў жыла на востраве Паросе ў адзіноце і малітве. Яе ежай былі толькі семкі. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі папрасіць каго-небудзь назваць любімую ежу, то ў спіс пералічанага абавязкова ўвойдуць семачкі сланечніку. Многія так любяць іх грызці, што цяжка знайсці...
|
|