Як лячыць алкагалізм. 21.by

Як лячыць алкагалізм

03.09.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каментарый псіхолага на праблему алкагалізму.

Алкагалізм, як і любое іншае захворванне, неабходна лячыць. Спосабы для лячэння могуць быць розныя, галоўнае – каб яны дзейнічалі. Адным больш дапамагаюць індывідуальныя кансультацыі са спецыялістамі. А другіх выратоўвае групавая тэрапія.

Праца ў групах узаема- і самадапамогі – гэта магчымасць атрымаць зваротную сувязь і эмацыйную падтрымку. Тут людзі атрымліваюць дапамогу і самі пра некага клапоцяцца.

У групе ўсе аб’яднаныя адной праблемай. У такой атмасферы чалавеку лягчэй прызнацца, што ў яго ёсць залежнасць. Ён атрымлівае палёгку, у яго павышаецца самаацэнка.

Зразумела, што пакуль чалавек сам не прызнае, што ў яго ёсць залежнасць, любое лячэнне, у тым ліку і праца ў групах, эфектыўным не будзе.

А праблема ўзнікае, калі чалавек адчувае цягу да алкаголю, калі пасля першай чаркі ўжо не можа спыніцца.

Вельмі важны ўдзел родных і блізкіх алкаголіка ў працэсе яго вылечвання. Менавіта іх правільная дапамога разам з працай са спе­цыялістам ці ўдзелам у групе дапаможа як мага хутчэй пазбавіцца ад залежнасці.

Ёсць групы, якімі кіруе спецыяліст, напрыклад, псіхолаг. Я працавала ў такой групе і заўважала цудоўныя вынікі. Але толькі ў тым выпадку, калі ўдзельнік лічыў сябе алкаголікам і вырашаў, што больш піць ён не хоча.

Ад гэтай групы, дзе толькі самі алкаголікі дапамагаюць самім сабе і іншым пазбавіцца ад залежнасці, карысць не меншая. Бо сярод алкаголікаў, якія прызнаюць сябе алкаголікамі, быць сумленным з самім сабой і з усімі іншымі значна лягчэй, таму што чалавек не з’яўляецца белай варонай.

Наталля САЛАЎЁВА, псіхолаг.

На тэму:

Ананімныя алкаголікі

Ананімныя алкаголікі дапамогуць

Усіх не вылечым

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каментарый псіхолага на праблему алкагалізму.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика