"Міс Інтэркантыненталь-2010" можа прайсці без беларускі?
22.09.2010 11:30
—
Новости Здоровья
|
Гэта дзіўна. Беларусь, чые дзяўчаты апошнія два гады атрымлівалі тытул "Міс Інтэркантыненталь-Еўропа" і ўваходзілі ў ТОП-5 самых прыгожых на конкурсе, у гэтым годзе не будзе ўдзельнічаць у шоу. Пра гэта карэспандэнту "Звязды" расказаў днямі Еўрапейскі дырэктар Сусветнай арганізацыі прыгажосці Дзітлаф Тэрсіс.
Мы не едзем - На сёння мы заключылі дамовы з 71 краінай, - гаворыць Дзітлаф Тэрсіс. - Таму сёлета чакаем 71 удзельніцу. На жаль, Беларусь у спісах не прадстаўлена, што нас вельмі засмучае. Прынамсі, мы яшчэ чакаем навін з беларускага боку. Канкурсанткі прыбудуць на Карыбы 25 кастрычніка, фінал пройдзе ў суботу 6 лістапада. - Беларусь проста не падала заяўку? - Так, Беларусі няма ў спісах. У беларускага боку, накольмі мы зразумелі, няма зацікаўленасці ва ўдзеле. Але мы не можам чакаць: вольныя месцы ў хуткім часе будуць занятыя краінамі-дэбютанткамі, якія свае заяўкі на ўдзел ужо падалі. Гэта - Самоа, Трынідад і Табага, Тонга, Люксембург, Інданезія, Малайзія, Андора, Парагвай, Аргенціна і Віргінскія Астравы. Мы едзем - Мы будзем удзельнічаць у конкурсе, - пацвердзіла ўдзел Беларусі ў конкурсе дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярожнікава. - У нас ужо ёсць кандыдатура. - Беларусь ужо адправіла сваю заяўку? - Сваю заяўку на ўдзел мы адправілі на мінулым тыдні. Проста зараз шмат сілаў забірае падрыхтоўка да конкурсу "Міс Свету". Конкурсаў шмат, і яны супалі на адзін час - кастрычнік, тым больш што дакументы ідуць дастаткова доўга. Новую міс назавуць у Карыбах Конкурс "Міс Інтэркантыненталь-2010" пройдзе сёлета ў горадзе Пунта Кана (Дамініканская Рэспубліка). Карыбскія астравы ўпершыню за сваю гісторыю прымаюць конкурс такога ўзроўню. Між іншым, на права правядзення конкурсу ў сваёй краіне прэтэндавала яшчэ чатыры краіны: Шры-Ланка, Мальдзівы, Мальта і Егіпет. Раней паведамлялася, што Беларусь на конкурсе прадставіць 21-гадовая пінчанка Ганна Кіндрук. На конкурсе "Міс Беларусь-2010", акрамя тытула "топ-мадэль", Ганна атрымала яшчэ і тытул першай віцэ-міс. Не абыдзецца сёлета без сюрпрызаў. Германію ў гэтым годзе будзе прадстаўляць ураджэнка Афганістана Залахт Садат. 23-гадовая студэнтка з Франкфурта беларусам ужо знаёмая - менавіта Залахт на леташнім конкурсе "Міс Інтэркантыненталь-2009" у Мінску прадстаўляла Афганістан - ісламскую краіну. Асцерагаючыся пераследу на радзіме, дзяўчына адмаўлялася тады ад усіх інтэрв'ю. Але сёлета на "Міс Інтэркантыненталь" дзяўчына паедзе зноў - у гэтым годзе ўжо як "Міс Германія-2010"... Першыя прыгажуні пачнуць з'язджацца ў Карыбы ўжо 25 кастрычніка. Фінал конкурсу тут запланаваны на 6 лістапада. Як паведаміла днямі Сусветная арганізацыя прыгажосці, конкурс адбудзецца ў гатэлі "Bаrсеlо", які размешчаны на адным з 10 самых прыгожых пляжаў у свеце . Горад Пунта Кана ляжыць у сэрцы Карыбскага басейна, на поўначы абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, на поўдні - Карыбскім морам. На афіцыйным сайце конкурсу на сёння ўжо заяўленыя 63 краіны. І Беларусь у гэтым спісе таксама ёсць, толькі без анкеты ўдзельніцы. Тэарэтычна шанцы ў беларусаў яшчэ ёсць: тэрмін заяўкі заканчваецца ў канцы верасня. Толькі ці паспеем мы заскочыць у апошні вагон? Што змянілася ў жыцці ўдзельніц "Міс Інтэркантыненталь-2009" за год пасля конкурсу? Прадстаўніца Афганістана Залахт Садат сёлета перамагла ў конкурсе "Міс Германія" і будзе прадстаўляць гэту краіну на сёлетнім "Міс Інтэркантыненталь". Турчанка Сеўтап Эрджыц прымала ўдзел у конкурсе "Міс Нідэрланды" Дзяўчына з Нідэрландаў Франка Невенайс удзельнічала ў конкурсе "Міс Топ-мадэль свету". Англічанка Алана Томас заваявала тытул "Міс Ірландыя-2010" і перамагла на конкурсе "Міс Мотарс-2010". Венесуэлка Анэлі Кінтэра (Міс інтэркантыненталь-2009) актыўна гастралявала, была членам журы ў шматлікіх конкурсах прыгажосці па ўсім свеце. Некалькі разоў наведвала Беларусь. Полька Ганна Тарноўска стала 3-й віцэ-міс на конкурсе "Міс Універсітэт-2010" Украінка Кацярына Бойка перамагла ў конкурсе "Міс Цывілізацыя Thеrmаl". Расіянка Ганна Мезенцава пераехала ў ЗША, дзе на працягу года была задзейнічана ў шматлікіх паказах, у т.л. "Vісtоrіа Sесrеt" і "Аmеrісаs Nехt Tор Mоdеl 2010". На сёння мадэль заручылася з амерыканскім хлопцам-мадэллю. Беларуска Марыя Есьман (1-я віцэ-міс, Міс Інтэркантыненталь-Еўропа) працягвае вучобу на стацыянары юрыдычнага факультэта БДУ. За год дзяўчына прыняла ўдзел у некалькіх праектах тэлеканала АНТ, таксама Марыю не раз запрашалі на шматлікія конкурсы прыгажосці ў якасці члена журы, у тым ліку і журы "Міс Беларусь-2010". У іншых конкурсах прыгажосці дзяўчына не ўдзельнічала. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь, чые дзяўчаты апошнія два гады атрымлівалі тытул "Міс Інтэркантыненталь-Еўропа" і ўваходзілі ў ТОП-5 самых прыгожых на конкурсе, у гэтым годзе не будзе...
|
|