На бясплатную прышчэпку змогуць разлічваць і кандуктары, і бацькі немаўлят
06.10.2010 09:36
—
Новости Здоровья
|
Бясплатная вакцынацыя супраць грыпу асобаў з груп рызыкі распачалася ў арганізацыях аховы здароўя сталіцы. Усяго бясплатнымі прышчэпкамі ў гэтым годзе будуць ахопленыя 210 тысяч мінчан (70 тысяч чалавек — за кошт сродкаў рэспубліканскага і 140 тысяч — гарадскога бюджэтаў). За кошт сродкаў мясцовага бюджэту будуць прышчапляцца спецыялісты, якія забяспечваюць жыццядзейнасць горада ва ўмовах пад’ёму захваральнасці ВРВІ і грыпам (31 тысяча чалавек): гэта работнікі водаканала і ЖЭСаў, адказныя за працаздольнасць водаправодных сетак і збудаванняў, работнікі сістэмы энергазабяспячэння і ЖЭСаў, якія займаюцца абслугоўваннем сістэм энергазабеспячэння, работнікі грамадскага транспарту (вадзіцелі маршрутных аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і кандуктары), работнікі адміністрацый раёнаў і горада. У гэтым годзе будзе таксама зроблены акцэнт на вакцынапрафілактыку супраць грыпу дзяцей і персаналу дзіцячых дашкольных устаноў і школ — усяго плануецца прышчапіць каля 109 тысяч чалавек. Плануецца таксама забяспечыць ахову супраць грыпу і дзяцей ва ўзросце да 6 месяцаў, для якіх грып — асабліва небяспечны.Улічваючы, што дзеці такога ўзросту не могуць быць абароненыя супраць грыпу з дапамогай прышчэпкі, і будзе дадзеная магчымасць зрабіць бясплатную прышчэпку (зноў такі за кошт сродкаў мясцовага бюджэту) усім дарослым, якія кантактуюць з немаўлятамі. Вакцынацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту будзе праводзіцца дзецям і дарослым, якія адносяцца да кантынгенту высокай рызыкі развіцця ўскладненняў пасля перанесенага грыпу: пацыентам з хранічнымі захворваннямі Бясплатныя прышчэпкі будуць зробленыя таксама і кантынгентам, якія маюць высокую рызыку інфіцыравання грыпам: медыцынскім работнікам, работнікам аптэк, дзецям і дарослым, якія пастаянна пражываюць у закрытых калектывах (дамах дзіцяці, дамах састарэлых і іншых установах), а таксама персаналу гэтых устаноў. Для бясплатнай імунізацыі ў гэтым годзе будзе прымяняцца вакцына кітайскай вытворчасці «Флюваксін».«Флюваксін» адносіцца ды грыпозных Як тлумачаць спецыялісты гарадской санэпідслужбы, за апошнія 8 гадоў у сталіцы паслядоўна павялічваўся працэнт ахопу насельніцтва вакцынацыяй супраць грыпу (з 3,1% да 10,7%). Падлічана, што эканамічны эфект склаў 58 долараў на кожны ўкладзены ў вакцынацыю долар. Сёлета пастаўлена задача ахапіць вакцынацыяй не менш як 20 працэнтаў мінчан, гэта значыць што бясплатнай вакцынацыяй і вакцынацыяй за кошт сродкаў грамадзян будуць ахопленыя каля 370 тысяч чалавек. Актыўна ўключыліся ў кампанію па процігрыпознай вакцынацыі арганізацыі і прадпрыемствы сталіцы: сродкі на прышчэпкі для сваіх супрацоўнікаў выдзелілі каля 1,3 тыс. кіраўнікоў. За кошт сродкаў арганізацый у горадзе плануецца прышчапіць 140 тысяч чалавек, а таксама 20 тысяч — за кошт уласных сродкаў грамадзян. Кошт платнай процігрыпознай прышчэпкі вар’іруецца ў горадзе ад 25 да 60 тысяч рублёў. Для правядзення платнай вакцынацыі ў гарадскіх паліклініках, Спецыялісты сталічнай санэпідслужбы канстатуюць, што пад’ём захваральнасці ВРВІ распачаўся ў Мінску ў гэтым годзе на 2–3 тыдні раней, чым звычайна. Згодна з папярэднімі прагнозамі эпідэміёлагаў, эпідэмія грыпу чакаецца ў традыцыйныя для нашай краіны тэрміны — у Падзяліцца навіной:
Надзея Нікалаева, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бясплатная вакцынацыя супраць грыпу асобаў з груп рызыкі распачалася ў арганізацыях аховы здароўя сталіцы.
|
|