Што там плавае ў басейне?
11.10.2010 10:46
—
Новости Здоровья
|
Чаго толькі ні кажуць пра басейны: маўляў, і хламідыі там жывуць, і грыбкі, а ад хлоркі скура сохне і валасы цьмянеюць. Няўжо гэта праўда? Неразумна лічыць, што ў вадзе басейна няма заразных мікробаў. Яны жывуць там, гэтаксама як і ў любым іншым водным асяродку, хай гэта водаправодная вада або рэчка ў вёсцы. Таму галоўнае ў басейне — гэта сістэма фільтрацыі, якая дазваляе ажыццяўляць няспынную ачыстку вады, што, уласна, і адрознівае басейн, як складанае гідратэхнічнае збудаванне, ад ванны. Вада ў ім не стаіць, а пастаянна цыркулюе на працягу сутак, шасціразова праходзячы ачыстку электролізам і фільтрамі. Некаторыя басейны дэзынфікуюць з дапамогай азону або ультрафіялету. Гэта працэдура — дарагая, таму і цана за білет у такі басейн у разы вышэйшая, чым у «звычайны», дзе ваду Цяпер пра немачы, якія адносяцца да групы ЗППШ (захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам). Бытавы шлях перадачы гэтых інфекцый (праз ручнік, мачалку і г.д.) магчымы, але верагоднасць заражэння такім спосабам вельмі малая. Любы шкодны мікроб павінен патрапіць на слізістую абалонку палавых органаў або пранікнуць у кроў і — самае галоўнае — «прыжыцца» там. А для гэтага патрэбен час або сур’ёзная траўма. Самыя ж частыя «пабочныя эфекты» басейна — гэта кан’юнктывіты (запаленне злучальнай абалонкі вока), атыты (запаленне сярэдняга вуха) і мікозы пазногцяў або ступняў (грыбковыя інфекцыйныя захворванні). Сцеражыцеся!Захоўваючы правілы асабістай гігіены, вы ніколі не зведаеце на сабе наступстваў гэтых дробных, але непрыемных хвароб. Такім чынам… Не глытайце ваду ў басейне! Гучыць смешна, але вельмі часта прычынай расстройства жывата якраз з’яўляецца хлараваная вада. Не наведвайце басейн у «крытычныя дні», нават калі рэклама сродкаў гігіены запэўнівае вас у адваротным. Калі вы толькі што перахварэлі на ВРЗ, грып або проста без прычыны адчуваеце слабасць ва ўсім целе, лепш прапусціць наведванне. Перад наведваннем басейна і пасля прымайце душ і карыстайцеся толькі індывідуальным купальнікам, гумавымі сланцамі і лазневымі прыладамі. Ніколі не перадавайце іх нават лепшаму сябру! Пасля басейна добра высушыце валасы. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаго толькі ні кажуць пра басейны: маўляў, і хламідыі там жывуць, і грыбкі, а ад хлоркі скура сохне і валасы цьмянеюць. Няўжо гэта праўда? Неразумна лічыць, што ў... |
|