Алергію на
11.10.2010 10:46
—
Новости Здоровья
|
Каб у вашага дзіцяці небыло алергіі на курыныя яйкі, трэба ўводзіць іх у дзіцячы рацыён да паўгадовага ўзросту, раяць аўстралійскія навукоўцы. Група даследчыкаў з Мельбурнскага ўніверсітэта і буйнейшага ў Аўстраліі даследчага цэнтра дзіцячага здароўя пры Універсітэце Мэрдака прааналізавалі меню больш як 2,5 тысяч дзяцей. У працэсе работы навукоўцы ўстанавілі адзін вельмі цікавы факт: з дзяцей, якія ўпершыню паспрабавалі яйкі ва ўзросце да паўгода, алергічная рэакцыя адзначалася толькі ў 5,5 працэнта. Між тым у дзяцей, якія ўпершыню пачаставаліся яйкамі пасля года, алергія назіралася ўжо ў 27,5 працэнта выпадкаў. Выходзіць, што немаўляты, у меню якіх яйкі з"яўляюцца да шасцімесячнага ўзросту, церпяць ад алергіі ў пяць раз радзей. "Спачатку мы думалі, што атрыманыя намі звесткі звязаныя са спадчыннасцю, — прызнаецца кіраўнік даследавання Кэці Ален. — Але потым выбралі для абследавання выключна дзяцей, у сем"ях якіх ніхто не цярпеў ад алергіі і экзэмы. І нашы высновы пацвердзіліся". Да нядаўняга часу дыетолагі рэкамендавалі не даваць дзецям яйкі да двух гадоў, калі ў іх ёсць спадчыннасць да алергіі. Аўтары даследавання таксама лічаць, што ўзнікненне алергіі абумоўлена і тым, як яйкі прыгатаваныя. Пры правільным прыгатаванні алерген, які ўтрымліваецца ў яйку, становіцца бясшкодным. Па словах навукоўцаў, калі яйка зварана ўкрутую, а не ўваходзіць у склад, напрыклад, пірага, то выпадкі дзіцячай алергіі назіраюцца радзей. Алергія на яйкі — адзін з самых распаўсюджаных відаў алергіі сярод немаўлят. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб у вашага дзіцяці небыло алергіі на курыныя яйкі, трэба ўводзіць іх у дзіцячы рацыён да паўгадовага ўзросту, раяць аўстралійскія навукоўцы. Група...
|
|