Сталічныя пенсіянеры змогуць паспрабаваць сябе ў ролі сядзелак. 21.by

Сталічныя пенсіянеры змогуць паспрабаваць сябе ў ролі сядзелак

20.04.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску стартаваў сацыяльны праект "Пажылыя — старым". У яго рамках фізічна здаровыя і актыўныя пенсіянеры будуць аказваць платную дапамогу састарэлым нядужым людзям. Пра гэта паведаміла журналістам у Мінгарвыканкаме старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Жанна Рамановіч. Першы падобны праект апрабуюць у Першамайскім раёне.

— Ужо сфарміравана група з 200 пенсіянераў пакуль на валанцёрскіх пачатках, — расказала Жанна Рамановіч. — З 70 з іх праводзяцца семінарскія заняткі — спецыялісты навучаюць іх метадам і формам работы з пажылымі людзьмі, якія маюць патрэбу ў клопаце і доглядзе. У далейшым камітэт сумесна з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва плануе прымаць на працу энергічных пенсіянераў у якасці сядзелак і работнікаў сацыяльнай службы для аказання дапамогі адзінокім пажылым мінчанам.

На думку старшыні профільнага камітэта, праект будзе запатрабаваны ў насельніцтва, паколькі вырашае дзве праблемы. Па-першае, дапамогу атрымаюць гараджане, якія па ўзросце і стане здароўя проста не могуць выйсці з дома. Па-другое, людзі пенсійнага ўзросту, якія не страцілі жадання дапамагаць іншым, змогуць зрабіць гэта, а заадно атрымаюць дадатковы даход.

Акрамя таго, спецыялісты камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў цяперашні час распрацоўваюць нарматыўна-прававую базу для яшчэ аднаго сацыяльнага праекта. Мінчане атрымаюць магчымасць за плату размясціць сваіх пажылых родных, на дзённы час у спецыяльны стацыянар, дзе тыя атрымаюць дастойны догляд і ўвагу, а вечарам забраць дадому.

У Мінску такія ахвотнікі ёсць. Сёння не ўсе гатовы аддаць сваіх блізкіх у інтэрнатную ўстанову, ды і месцаў там не хапае.

Святлана ФРАЛЯНКОВА,

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску стартаваў сацыяльны праект "Пажылыя — старым". У яго рамках фізічна здаровыя і актыўныя пенсіянеры будуць аказваць платную дапамогу састарэлым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика