Медпункт на прыродзе
19.05.2011
—
Новости Здоровья
|
Май дае старт штогадоваму дачна-шашлычнаму марафону, якому амаль усе мы з такім задавальненнем аддаёмся на выхадных і святах. Каб нязначныя праблемы са здароўем яго не сапсавалі, варта прыхапіць з сабой, акрамя іншага, яшчэ і невялікую аптэчку. Дробныя траўмы. На прыродзе, будзе гэта "дзікі" пікнік у лесе або "цывілізаваны" адпачынак на дачы, заўсёды ёсць рызыка атрымаць траўму. Да таго ж палявыя ўмовы — гэта яшчэ і рэальная рызыка інфіцыявання раны, таму да любога пашкоджання скуры трэба ставіцца сур'ёзна. І сродкаў для ўстаранення наступстваў узяць з сабой пабольш.<І>У аптэчку: прэпараты для дэзынфекцыі як мінімум двух відаў — для прамывання забруджаных адкрытых ран і далейшай апрацоўкі; стэрыльная вата або сурвэткі, бінты, бактэрыцыдныя пластыры, аднаразовыя папяровыя сурвэткі, нажніцы, пінцэт для выдалення стрэмак. Апёкі. Дзе пікнік — там агонь, а дзе агонь — там верагоднасць атрымаць апёк. Калі ён павярхоўны, пашкоджанае месца трэба падставіць пад струмень халоднай вады (яна павінна ліцца не на сам апёк, а побач) на 5—10 хвілін. Затым апёк трэба прыкрыць спецыяльнай павязкай. Каб зменшыць ацёк і боль, падніміце пашкоджаную канечнасць вышэй, можна прыняць абязбольвальнае. У аптэчку: пантэнол або іншы супрацьапёкавы сродак у выглядзе спрэю, стэрыльныя павязкі, якія не прыліпаюць. Мазаць апечаныя месцы алейнымі прэпаратамі нельга, тое ж самае датычыцца любых крэмаў, мазяў, самаробных прымочак, якія не прызначаны спецыяльна для апрацоўкі апёкаў! Цеплавы або сонечны ўдар. Пацярпець ад іх можна, нават калі на вуліцы зусім не Сахара, а звычайная для канца вясны — пачатку лета тэмпература. Рызыку павялічвае абязводжванне на фоне актыўнага прыёму алкаголю, якім у нас, на жаль, суправаджаюцца дачна-шашлычныя радасці. У аптэчку: нашатырны спірт. Непрыемнасці са страваваннем. Абавязковы пункт аптэчнай праграмы, таму што практычна ўсё ў меню пікніка можа справакаваць праблемы з боку страўнікава-кішачнага тракту. Шмат тлустага і смажанага мяса, шмат спіртнога і газаваных напояў, вострыя соусы, малакарысныя закускі накшталт чыпсаў і вяленай рыбы — ад усяго гэтага часам здараецца пякотка, нястраўнасць, атручэнне, карацей, цэлы набор кішэчных непрыемнасцяў. Таму страўнікава-кішачныя сродкі ў аптэчцы для дачы і пікніка звычайна займаюць ці не большую частку. У аптэчку: ферментныя прэпараты (пажадана падабраныя індывідуальна); антацыды на выпадак пякоткі і боляў у страўніку; для ўстаранення кішэчных праблем адсарбенты — смекта, энтэрасгель, актываваны вугаль (улічваючы ўжыванне з разліку 1 таблетка на 10 кг вагі, запас патрэбен значны). Болевыя адчуванні. Галаўны боль або боль у жываце можа адолець у любы момант. У выпадку з болямі, якія не маюць відавочнай сувязі з прыёмам ежы, прымаць лепш спазмалітыкі. Яны нярэдка аблягчаюць і галаўныя болі, калі тыя носяць сасудзісты характар. Падзейнічаюць крыху хутчэй, калі запіваць цёплай саладкаватай вадой. У аптэчку: спазмалітыкі — да іх адносяцца тыя, што змяшчаюць папаверын і дратаверын (напрыклад, но-шпа). Укусы. Практычна ўсе ўдзельнікі пікніка да канца адпачынку бываюць кімсьці атакаваныя і пакусаныя... Нічога дзіўнага: "мясцовым жыхарам" (з ліку тых, што лётаюць і поўзаюць) могуць перашкаджаць заезджыя госці, якія паводзяць сябе шумна, незвычайна пахнуць. У аптэчку: антыгістамінны сродак — ён зніжае сверб і ацёк у месцы ўкусу; антысептык — укусы трэба апрацаваць; спіртавая настойка — напрыклад, пропалісу або календулы. Дарэчы Антысептыкі: што і для чаго = Перакіс вадароду: выкарыстоўваецца для прамывання адкрытых ран, у тым ліку забруджаных, спыняе кроў. = Прэпараты хлоргексідзіну: падыходзяць, калі трэба прамыць драпіну або ранку, апрацаваць рукі. Не выкарыстоўваюць разам з ёдам. = Ёд: ім нельга апрацоўваць адкрытыя ранкі (толькі скуру вакол), каб пазбегнуць апёку і рубцоў. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць ёд пры траўмах твару, асабліва ў дзяцей. На яго бываюць алергічныя рэакцыі, якія праяўляюцца даволі непрыемна — у месцы нанясення ўзнікаюць плямы, якія свярбяць. = Зялёнка: радзей, чым ёд, становіцца прычынай алергічных рэакцый, хоць апёкі таксама можа выклікаць. Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Май дае старт штогадоваму дачна-шашлычнаму марафону, якому амаль усе мы з такім задавальненнем аддаёмся на выхадных і святах. Каб нязначныя праблемы са здароўем...
|
|