У дэльфінарыі “Нэма” расказвалі і паказвалі анімалатэрапію
20.03.2012 13:02
—
Новости Здоровья
|
У дэльфінарыі “Нэма” расказвалі і паказвалі анімалатэрапію Гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе пры дапамозе дэльфінаў праходзіць рэабілітацыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі. З усёй рэспублікі, а таксама з Украіны сюды з’ехаліся спецыялісты па псіхіатрыі, псіхалогіі і неўралогіі, прадстаўнікі дабрачынных арганізацый, а таксама самі дзеці і іх бацькі.
Анімалатэрапія - лячэнне жывёламі - узнікла яшчэ шмат тысячагоддзяў таму. Нават прысутнасць хатняй жывёлы ў доме можна лічыць сваеасаблівай формай такой тэрапіі. У Еўропе зараз існуе шмат цэнтраў, дзе прафесійна займаюцца рэабілітацыяй хворых на ДЦП, сіндром Даўна і аўцізм дзяцей – ад іпатэрапіі (лячэнне пры дапамозе коней) да заняткаў на вадзе з дэльфінамі. Прыкладна тры месяцы таму ў мінскім дэльфінарыі "Нэма" адкрыўся цэнтр такога кшталту. Дэльфінатэрапія - гэта спецыфічная, складаная і вельмі адказная праца. Патрабаванні да кожнага трэнера пачынаюцца якасцямі прафесійнымі (наяўнасць медыцынскай адукацыі) і заканчваюцца якасцямі асобаснымі, такімі як дабрыня, клопат, увага і такт. Тры гадзіны тут абмяркоўваліся асаблівасці анімалатэрапіі, выслухоўваліся даклады навукоўцаў; меркаванні бацькоў, дзеці якіх ужо прайшлі курс лячэння; замежных спецыялістаў. Напачатку ж працаўнікі дэльфінарыя правялі дэманстрацыю паўнавартаснага занятка на вадзе разам з двума дзецьмі і дэльфінамі. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе пры дапамозе дэльфінаў праходзіць рэабілітацыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі. З усёй рэспублікі, а таксама з Украіны сюды...
|
|