У Гомелі абвяргаюць інфармацыю пра эпідэмію менінгіту
01.10.2012
—
Новости Здоровья
|
У інтэрнэце з'явілася паведамленне пра ўспышку захворвання нібыта з-за кепскай вады.Інфармацыя пра магчымую эпідэмію менінгіту ў Гомелі з’явіласяна сайце charter97.org. Сайт спасылаецца на жыхара горада, які пажадаў захаваць ананімнасць.
Па яго словах, у некалькіх раёнах Гомеля нібыта ўспыхнула эпідэмія менінгіту. Ягоная дачка нібыта зараз у бальніцы з такім дыягназам. Гамяльчук мяркуе, што прычынай захворвання можа быць кепская вада. «Суседзі па палаце кажуць, што іх дзеці захварэлі пасля таго, як папілі вады з-пад крана», — паведамляе чытач charter97.org. У Гомельскай клінічнай бальніцы №3 карэспандэнту «НН» паведамілі, што нічога пра эпідэмію менінгіту не ведаюць. «Калі б у горадзе склалася падобная сітуацыя, мы адразу ж атрымалі б адпаведныя звесткі з гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі», — запэўніў намеснік галоўнага ўрача Алег Кабылка. Па яго словах, згодна распараджэння Мінаховы здароўя, пацыенты з падазрэннем на менінгіт накіроўваюцца ў інфекцыйную бальніцу. Адзін з мінскіх медыкаў у размове з карэспандэнтам «НН» патлумачыў, што захварэць на менінгіт, папіўшы вады з-пад крана, фактычна немагчыма. Вада, якая паступае ў кватэры, апрацоўваецца. А вось у пачатку купальнага сезону небяспека захварэць узрастае. *** Менінгіт — запаленне мяккай абалонкі вакол галаўнога і спіннога мозга. Выклікаецца бактэрыямі і вірусамі. Вірусны менінгіт — найбольш распаўсюджаная форма захворвання. Ён не пагражае жыццю хворага, але моцна аслабляе арганізм. Вірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Таксама адной з прычын з’яўляецца кепская гігіена. Сімптомы: высокая тэмпература, галаўны боль, ваніты, раздражняльная рэакцыя на яркае святло ды інш. Пры падазрэнні на менінгіт трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У інтэрнэце з'явілася паведамленне пра ўспышку захворвання нібыта з-за кепскай вады. |
|