Цвярозасць на свята
06.06.2014
—
Новости Здоровья
|
Брэсцкі гарвыканкам вызначыў даты, калі на тэрыторыі горада будзе абмежаваны продаж алкагольных напіткаў у рознічным гандлі. Бліжэйшыя дні — гэта 11-га і 12 чэрвеня, калі адбудуцца выпускныя вечары. Вырашана таксама зрабіць без-алкагольнымі Дзень здароўя (7 красавіка), Дзень працы (1 мая), Дзень сям’і (15 мая), Дзень моладзі (апошняя нядзеля чэрвеня) і 7 ліпеня, калі ў Брэсце пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця. Разам з тым абмежаванні не распаўсюджваюцца на вяселлі, юбілеі і пахаванні, якія адбываюцца ў азначаныя дні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкі гарвыканкам вызначыў даты абмежавання алкаголю
|
|