Перамога вопыту над маладосцю. Каманда КСУП “Капаткевічы” перамагла ў спаборніцтвах па стрытболе
20.04.2018
—
Новости Здоровья
|
У мінулую нядзелю на базе фізкультурна-аздараўленчай залы адбыліся спаборніцтвы па стрытболе сярод арганізацый, прадпрыемстаў і ўстаноў раёна. На жаль, актыўнасць спартсменаў апошнім часам пакідае жадаць лепшага. І на гэты раз на пляцоўку выйшлі толькі пяць каманд. Здагадвацца, хто гэта быў, нават і не варта, бо фактычна назвы арганізацый пастаянна з’яўляюцца ў спартыўных пратаколах сярод удзельнікаў і пераможцаў. Не прапускаюць амаль ніводнага спаборніцтва спартсмены з Муляраўскага сельсавета, заўсёды выстаўляюць свае каманды сельгаспрадпрыемствы “Капаткевічы” і “Палессе-Аграінвест”. Ёсць каго адправіць на спаборніцтвы з райжылкамгаса і РАНС. І вось па выніках гульняў пераможцамі сталі, бадай, самыя вопытныя ігракі з каманды КСУП “Капаткевічы”. Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую нядзелю на базе фізкультурна-аздараўленчай залы адбыліся спаборніцтвы па стрытболе сярод арганізацый, прадпрыемстаў і ўстаноў раёна. На жаль,...
|
|