Мы выбіраем жыццё, мы выбіраем свет, дзе няма наркотыкаў
05.03.2019
—
Новости Здоровья
|
“Мы выбіраем жыццё, мы выбіраем святло, мы выбіраем свет, дзе няма наркотыкаў” - пад такім дэвізам 1 сакавіка у Залескім яслі-садзе – сярэдняй школе прайшоў марафон прафілактыкі, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркабізнесам і наркотыкамі.
На працягу дня вучні мелі магчымасць прыняць удзел у разнастайных мерапрыемствах. У фае школы была арганізавана выстава лэпбукаў "Наркотыкі–дарога ў нікуды", дэманстраваліся відэаролікі, накіраваныя на прафілактыку ўжывання наркатычных рэчываў. У бібліятэцы працавала віртуальная выстава «Ля небяспечнай рысы», на якой карыстальнікі змаглі пазнаёміцца са звесткамі аб наркаманіі, аб тым, якую шкоду нясуць наркотыкі. Для старшакласнікаў прайшоў трэнінгавы занятак «Наркотыкі — не, таму што … », пад час якога падлеткі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні актуальных пытанняў: “Як наркотыкі дзейнічаюць на арганізм?”, “Чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, ведаючы, чым гэта пагражае?”, “Хто і як зацягвае маладых людзей у наркатычны вір?”, “Як супрацьстаяць тым, хто прапануе паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы?”. У ходзе мерапрыемства юнакі і дзяўчаты з цікавасцю праслухалі прыклады трагічных жыццёвых гісторый маладых людзей, якія сталі ахвярамі наркотыкаў. Вучні таксама сталі актыўнымі удзельнікамі акцыі “Наркотыкі: веданне супраць міражоў», у ходзе якой атрымалі інфармацыю аб праблеме распаўсюджвання наркотыкаў, прыкметах іх ўжывання, а таксама нумарах тэлефонаў, па якіх можна звярнуцца за дапамогай. Спецыялістамі СППС быў арганізаваны арт-стол, дзе вучні мелі магчымасць праявіць крэатыўнасць і арыгінальнасць у складанні калажоў пра здаровы лад жыцця. На працягу дня для ўсіх школьнікаў праводзіліся рухомыя перамены ў стылі флэш-моб «VsegdaZdorov». Дзень прайшоў цікава , насычана, карысна. Напрыканцы школьнікі прыйшлі да высновы, што самы надзейны спосаб пазбавіцца ад наркатычнай залежнасці – гэта ніколі не ўжываць наркотыкі і зрабіць выбар на карысць здаровага ладу жыцця. Алена ВАРАНІШЧА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Залескі яслі-сад – срэдняя школа” Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Мы выбіраем жыццё, мы выбіраем святло, мы выбіраем свет, дзе няма наркотыкаў” - пад такім дэвізам 1 сакавіка у Залескім яслі-садзе – сярэдняй школе прайшоў марафон... |
|