На гадзіну роздуму “Эпидемия дурмана” запрасілі вучняў супрацоўнікі смаргонскай гарадской бібліятэкі
05.03.2019
—
Новости Здоровья
|
1 сакавіка работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запрасілі вучняў 9 ”Б” класа ДУА”Сярэдняя школа №5” на гадзіну роздуму “Эпидемия дурмана”, прысвечаную Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй. На працягу мерапрыемства бібліятэкары і вучні разважалі аб тым, што пагражае арганізму чалавека пры ўжыванні наркотыкаў.
Вядучыя Васілеўская А.І. і Ганчарук В.С. паведалі аб трагічных лёсах вядомых рок-музыкантаў Курта Кабейна, Аляксандра Давыдава і іншых, якія пакутавалі ад наркатычнай залежнасці. На сустрэчу была запрошана фельчар-валеолаг Кундро А.І.,якая паведала аб паступовым фарміраванні наркатычнай залежнасці ў моладзі, пазнаёміла са статыстычнымі даннымі па Гродзенскай вобласці і ў краіне ў цэлым. Увазе прысутных былі прадстаўлены конкурс- размінка “Что вы знаете о вреде наркотиков”, інтэрактыўная гульня “Провокация“, арганізавана выстава “Наркомания – долгая смерть короткой жизни”. Напрыканцы сустрэчы падлеткам былі раздадзены лістоўкі “Как сказать нет”. Людміла ШАПЕЛЬ, загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №1”. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гадзіну роздуму “Эпидемия дурмана” запрасілі вучняў супрацоўнікі смаргонскай гарадской бібліятэкі 1 сакавіка работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запрасілі вучняў 9 ”Б” класа ДУА”Сярэдняя школа №5” на гадзіну роздуму “Эпидемия дурмана”,... |
|