Как быстро и эффективно повысить иммунитет, знают в санатории «Лесные озёра»!. 21.by

Как быстро и эффективно повысить иммунитет, знают в санатории «Лесные озёра»!

16.03.2020 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не толькі першымі пралескамі ды істотна падаўжэўшым днём заяўляе пра сябе сакавік. Авітаміноз і аслабленасць арганізма таксама сярод вясновых прыкмет. Якім чынам хутка і эфектыўна павысіць імунітэт? Зазірнуўшы ў інтэрнэт, знайшлі на гэты конт шмат парад – актыўна ўжываць лімоны, апельсіны і іншыя фрукты, набываць у аптэках вітамінныя комплексы… Слушную прапанову мы ўбачылі і на сайце нашага санаторыя “Лясныя азёры”: тут склалі спецыяльны курс прафілактычных працэдур, праходжанне якога павінна істотна “падбадзёрыць” арганізм і надаць яму магчымасцяў у сезонным супрацьстаянні вірусам. Інфармацыя зацікавіла – і мы накіраваліся ў здраўніцу, каб падрабязней даведацца пра навінку.

Трэба сказаць, што нам пашанцавала: у санаторый на працэдуры якраз прыехала ўшачанка Мая Леанідаўна Пацэйка і згадзілася стаць “мадэллю” для нашага рэпартажу. “Чаму вырашыла прайсці гэты курс? Найперш таму, што я выхавацель у дзіцячым садку і нам вельмі важна не быць носьбітамі інфекцыі. Сёння вось адпрацавала ў першую змену і маю час прыехаць у санаторый, – расказвае жанчына. – А яшчэ візіты сюды супакойваюць нервовую сістэму. Не так даўно я перанесла вялікае гора, пахавала мужа – стрэс не адпускае, але пасля працэдур адчуваю сябе лепей”.

Іх жа ў лячэбна-прафілактычным комплексе пяць. І пачалі мы абход з “уладанняў” медсястры Алены Васільеўны Чульбы, якая правяла сеанс надвеннага лазернага апраменьвання крыві. Як вядома, менавіта яе клеткамі па арганізме разносяцца ўсе інфекцыі, а промні абмежаванай магутнасці як бы стэрылізуюць кроў, “узбадзёрваюць” яе клеткі. А вось поле, што стварае апарат “Магнітатурбатрон”, уздзейнічае адначасова на ўсё цела і, адпаведна, уплывае на ўсе сістэмы арганізма – у тым ліку і імунную. “Некаторыя, перш чым трапіць у капсулу, крыху хвалююцца, аднак толькі падчас першага сеанса, – тлумачыць медсястра Валянціна Валянцінаўна Коршун. – Увогуле ж супрацьпаказанні для гэтай працэдуры мінімальныя – клаўстрафобія і наяўнасць у арганізме металічных “дэталяў”. Палярызаванае святло пэўнай даўжыні хвалі апарата “Біяптрон” уплывае на слізістыя абалонкі, клеткі крыві і бялкі плазмы, рух якіх па арганізме як бы запускае ланцуговую аздараўленчую рэакцыю. А яшчэ курс гэтых працэдур спадарожна змяншае пігментацыю і колькасць маршчынак на твары. Усе, напэўна, ведаюць, што ультрафіялетавыя промні знішчаюць бактэрыі і вірусы ў пакоях, але з іх дапамогай можна “абеззаражваць” і арганізм – што і робіцца падчас чацвёртай працэдуры комплексу – ультрафіялетавага апраменьвання верхніх дыхальных шляхоў. Ну а пра карысць пятай – галатэрапіі – напэўна, і расказваць не трэба. Перш чым трапіць у рукатворную “салявую пячору”, нам давялося апрануць спецыяльныя бахілы ды накідкі, а дыхаецца там сапраўды лёгка: быццам адчуваеш, як саляны аэразоль выводзіць з лёгкіх таксіны і мікробы – нават не хацелася пакідаць утульную міні-спелеалячэбніцу! “Ведаеце, за той час, калі наводжу тут парадак, відаць, ускосна атрымліваю галатэрапію – і ўжо некалькі год у мяне не было абвастрэнняў хранічнага гаймарыту і бранхіту!” – прызналася нам малодшы памочнік медсястры Ірына Пятроўна Сільвановіч – і яшчэ больш замацавала ўражанне ад працэдуры.

Ну а Мая Леанідаўна шчыра дзякавала медработнікам санаторыя і планавала, калі зможа прыехаць на другі сеанс – усяго ж курс разлічаны на пяць дзён, і кошт за 25 працэдур складае 92,5 рубля. Грошы для многіх істотныя, але ж на здароўі не варта эканоміць. І калі падлічыць, колькі трэба з’есці тых жа лімонаў, каб дасягнуць супастаўнага эфекту, то сума, напэўна, была б ніяк не меншай.

Мы ж запыталіся ў дырэктара здраўніцы Віктара Мікалаевіча Грынкевіча пра попыт на паслугі санаторыя ў жыхароў раёна.

– Цікавасць ёсць. Прыязджаюць і з Ушач, і з вёсак, штодня абслугоўваем да дзясятка нашых землякоў. Зараз, пакуль яшчэ не пачаўся гарачы сезон адпачынку, якраз вельмі спрыяльны час, каб у нас падлячыцца: можна прайсці курс асобных працэдур, прыгаданы вышэй комплекс для ўмацавання імунітэту, а таксама распрацаваць індывідуальную праграму для кожнага пацыента – у гэтым дапамогуць вопытныя ўрачы. Усе падрабязнасці можна знайсці на нашым сайце https://Iesnyeozera.com

З цікавасцю мы даведаліся і пра тое, што зараз сярод самых папулярных працэдур здраўніцы – ударна-хвалевая тэрапія, пра якую не так даўно расказвалі ў газеце. Менавіта з нашага выдання даведаліся пра яе, напрыклад, пенсіянеркі Валянціна Іванаўна Салавей і Тамара Сяргееўна Курбака. “Прайшлі па чатыры сеансы і адчулі прыкметны эфект!” – адзначаюць жанчыны. “Хворае плячо непакоіць мяне ўжо шмат год, у апошнія ж тры месяцы боль абвастрыўся, і калі нядаўна трэба было ставіць на рамонт службовую машыну – зразумеў, што проста не магу ўзняць руку, – расказаў нам вадзіцель “хуткай дапамогі” Ігар Віктаравіч Азевіч. – Са сваёй бядой прыйшоў на прыём да ўрача санаторыя Ігара Уладзіміравіча Кавалёва і ўжо пасля першага сеанса боль адступіў. Цудоўны доктар і чароўная працэдура!”

Падобных водгукаў пра паслугі нашай здраўніцы пры падрыхтоўцы гэтага матэрыялу мы пачулі нямала. І ў чарговы раз упэўніліся ў меркаванні, што проста недаравальна жыць побач з такім аб’ектам сістэмы аховы здароўя і не карыстацца яго магчымасцямі. Нічога не маем супраць лімонаў, але відавочна, што ёсць і больш эфектыўныя сродкі, каб пазбегнуць горычы хвароб і кіслага настрою.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не толькі першымі пралескамі ды істотна падаўжэўшым днём заяўляе пра сябе сакавік. Авітаміноз і аслабленасць арганізма таксама сярод вясновых прыкмет. Якім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика