Без пашпарта інтэрнэт застаўся толькі ў рэстаранах, барах і гатэлях
02.07.2010 14:20
—
Новости Hi-Tech
|
![]() З 1 ліпеня пачаў дзейнічаць указ нумар 60. Апошнім часам шмат казалі, што да ўвахода ў інтэрнэт з пашпартам не дойдзе. Дзяржаўныя газеты нават назвалі інфармацыю пра гэта самай галоўнай "качкай", якая не адпавядае рэчаіснасці. Але раніцай 1 ліпеня некаторыя наведвальнікі інтэрнэт-кавярняў сутыкнуліся з праблемай. "А можна мне ў інтэрнэт на 15 хвілін", — запытала дзяўчына ў чарзе перад карэспандэнтам Еўрарадыё. "Рыхтуем адразу ўсе пашпарты, хто ў інтэрнэт", — адказалі ў пункце "Белтэлекама". Аказалася, што з 1 ліпеня без дакументаў ў інтэрнэт нельга. Усіх карыстальнікаў рэгіструюць у электроннай сістэме. З пашпарта ці іншага дакумента з фотаздымкам перапісваюць асабістыя дадзеныя. “А па маім пашпарце можна дзяўчыне даць кампутар?” — пытаюся ў касіра. "Нельга. Вы будзе адказваць за ўсе старонкі, на якія яна будзе хадзіць, і я не маю права такое дазволіць. Мяне аднойчы ўжо выклікалі на допыт, больш я не хачу", — паглыбляцца ў падрабязнасці супрацоўніца пункта абслугоўвання "Белтэлекама" не пажадала. Як патлумачылі Еўрарадыё, для таго, каб скарыстацца інтэрнэтам, падыдуць нават правы кіроўцы — галоўнае, каб было фота. Непаўналетнім таксама дазволяць карыстацца сецівам, але толькі з пасведчаннем аб нараджэнні. Такім чынам, для падлеткаў зрабілі выключэнне: фота не абавязковае. Нават картку для доступу ў Wi-Fi набыць без пашпарта не атрымалася. "Каб купіць картку, таксама пашпарт патрэбны", — кажа прадавец на пошце. Нумар карткі разам з вашым прозвішчам уносяць у сістэму, і калі вы па ёй уваходзіце ў сеціва, — там, дзе трэба, ўжо ведаюць, што гэта вы. Каб набыць картку за 1600 рублёў, давялося пачакаць хвілін 5, пакуль дадзеныя запісалі ў камп’ютар. Новаўвядзенні раздражняюць і саміх касіраў, якім дадалося працы, і кліентаў, якія вымушаныя чакаць. Пакуль я набываў картку, сабралася чарга. Дарэчы, той, хто набыў картку да 1 ліпеня, можа карыстацца ёю і зараз. У кавярнях усё засталося без зменаў: там пашпарты не патрабуюць. Але, кажа дырэктар адной з кавярняў на вуліцы Маркса, калі абавяжуць, ад free Wi-Fi давядзецца адмовіцца, каб не прасіць у кожнага кліента пашпарт. Дарэчы, атрымалася 1 ліпеня яшчэ падлучыцца да Wi-Fi у гатэлі "Еўропа". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усіх, хто 1 ліпеня прыйшоў у інтэрнэт-кавярні без дакументаў, адпраўлялі дадому. Карэспандэнт Еўрарадыё выпрабаваў на сабе дзеянне указу №60, і толькі дзякуючы...
|
|