Сайт "Акавiта" не працуе пасля начнога адключэння электрычнасці
08.07.2010 17:37
—
Новости Hi-Tech
|
У вядомага сайта сапсавалася база дадзеных, паведаміў Еўрарадыё дырэктар праекта Фёдар Караленка.
Пасля Фёдар Караленка: "Падчас адключэння сервера не камандай, а выдзёргваннем шнура сілкавання не завяршаюцца нармальна працэсы. Калі база дадзеных адключаецца не нармальным шляхам, адбываюцца такія збоі, і зараз трэба яе аднаўляць. Часам аднавіць цалкам усё не атрымліваецца. Яны, груба кажучы, проста выдзернулі вілку з разеткі". Такім чынам, праблемы у "Акавіты" з'явіліся, нягледзячы на тое, што Белтэлекам папярэджваў пра адключэнні. Нагадаем, уночы на 6 і 8 ліпеня Белтэлекам планаваў адключэнні сервераў у дата-цэнтрах, з-за чаго некаторыя беларускія рэсурсы былі недасяжныя з 0 да 6 раніцы. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Белтэлекама Аляксей Федарынчык, адключэнні прайшлі ў планавым рэжыме і пра нейкія іншыя праблемы не паведамлялася. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля планавага адключэння электрычнасці ў дата-цэнтры Белтэлекама не працуе сайт "Акавіта".
|
|