У Беларусі распачалі фармаванне «чорнага спісу» сайтаў. 21.by

У Беларусі распачалі фармаванне «чорнага спісу» сайтаў

09.07.2010 18:06 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сайце Інспекцыі па электрасувязі (БелДІЭ) з’явіўся раздзел «Спісы абмежаванага доступу».

Гэтыя спісы па задуме распрацоўшчыкаў указу № 60 засцерагуць беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў па іх патрабаванні ад экстрэмізму, гвалту, парнаграфіі і іншых празмернасцяў. Згодна з сумеснай пастановай ААЦ і Мінсувязі такіх спісаў будзе два — публічны і закрыты. У першы ўвойдуць інтэрнэт-рэсурсы, зарэгістраваныя ў нацыянальным сегменце сеткі інтэрнэт, а ў другі, які будзе бачны толькі пастаўшчыкам інтэрнэт-паслугаў, — астатнія непажаданыя інтэрнэт-рэсурсы.

БелДІЭ прапануе інтэрнэт-правайдэрам прайсці квэст і атрымаць доступ да спісу абмежаванага доступу. Для гэтага трэба аформіць ліст і перадаць яго ў БелДІЭ праз упаўнаважаную асобу. Упаўнаважаная асоба павінная паказаць завераную ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне сувязі. Толькі тады можна атрымаць лагін і пароль для доступу да спісу абмежаванага доступу праз САЙТ РУП «БелДІЭ».

Нагадаем, «чорны спіс» фармуецца БелДІЭ па прапанове ўпаўнаважаных дзяржорганаў. Дапамагчы ў складанні спісу могуць юрасобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і звычайныя грамадзяне, якія павінныя накіроўваць свае прапановы па блакаванні сайтаў у дзяржорганы. Пакуль інтэрнэт-цэнзура можа ажыццяўляцца толькі па асабістай просьбе самога інтэрнэт-карыстальніка. У абавязковым парадку непажаданыя сайты будуць блакавацца ў дзяржустановах, а таксама ў арганізацыях адукацыі, культуры.

Скандальны ўказ Аляксандра Лукашэнкі «Аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт» набыў сілу 1 ліпеня. Тэкст указу выклікаў крытыку як беларускай медыя-супольнасці, так і міжнародных праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку АБСЕ. Незалежныя эксперты не сумняюцца, што ўказ Лукашэнкі накіраваны ў першую чаргу на блакаванне апазіцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзення выбараў.


Electroname.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сайце Інспекцыі па электрасувязі (БелДІЭ) з’явіўся раздзел «Спісы абмежаванага доступу».Гэтыя спісы па задуме распрацоўшчыкаў указу № 60...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика