Google збіраецца выціснуць Facebook?
15.09.2010 14:57
—
Новости Hi-Tech
|
Google у бліжэйшы час запусціць сацыяльную сетку Google Me, элементы якой будуць дададзеныя ў асноўныя сэрверы кампаніі. Пра якія менавіта сэрверы ідзе гаворка, кіраўніцтва Google пакуль не паведамляе. Новая сацыяльная сетка хутчэй за ўсё стане галоўным канкурэнтам Facebook, у якім зараз зарэгістравана больш за 500 мільёнаў карыстальнікаў. Гэта будзе ўжо не першая спроба Google стварыць сацыяльную сетку — напрыклад, сетка Orkut налічвае 100 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў і карыстаецца папулярнасцю ў Індыі і Бразіліі. Ці зможа новая сетка «адбіць» аўдыторыю Facebook — пакуль невядома, але кіраўніцтва хутчэй за ўсё разлічвае менавіта на гэта. Такім жа чынам тэлефанія ад Google павінна знізіць папулярнасць праграмы skype. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Google у бліжэйшы час запусціць сацыяльную сетку Google Me, элементы якой будуць дададзеныя ў асноўныя сэрверы кампаніі. Пра якія менавіта сэрверы ідзе гаворка,... |
|