GPS-навігатары — размаўляй са мной па-беларуску
16.09.2010 15:56
—
Новости Hi-Tech
|
Развіццё тэхналогій і з’яўленне ў масавым выкарыстанні навігатараў яшчэ не выцесніла з ужытку звычайныя карты і атласы, але стварыла ім сур’ёзную канкурэнцыю. Лежачы дома на канапе, можна пагартаць і старонкі атласа. А вось ехаць, расклаўшы карту на рулі, не толькі нязручна, але і небяспечна. Што такоеЯкая і пралічыць аптымальны маршрут, і папярэдзіць пра небяспечны ўчастак на дарозе і падкажа, дзе знайсці бліжэйшую запраўку ці, напрыклад, аптэку. Часта бяруць на ўзбраенне навігатар жанчыны — сапраўды, выглядае як добры падарунак мужу на дзень нараджэння! Але выкарыстоўваць яго яны збіраюцца можна не толькі як электронную карту. Паглядзець кіно ў доўгай дарозе — гэта перадусім карысная функцыя для пасажыраў, бо кіроўцу глядзець фільм будзе нязручна. Усё часцей навігатары ў машыне ўключаюць і кіроўцы таксі. Апарат адразу паказвае адлегласць і найкарацейшы маршрут, што выклікае давер у пасажыра. Прынцып працы GPS навігатар складаецца з прымача і камп’ютара ў адным корпусе. Кожны з іх мае сваю функцыю. Прымач атрымлівае сігналы, якія перадаюцца спадарожнікамі з арбіты, а камп’ютэр расшыфроўвае гэты сігнал і вызначае месцазнаходжанне навігатара. Колькасць спадарожнікаў складае некалькі дзесяткаў. Распрацоўка амерыканскіх вайскоўцаў запрацавала яшчэ ў 1977 годзе, але ў першы час таямніцай і хавалася ад грамадскасці. Галоўнае, што за выкарыстанне сігнала спадарожніка нічога плаціць не трэба.Як і ў іншых сучасных прыстасаваннях — хоць у мабільніках, хоць у плэерах, — у навігатары закладзена шмат дадатковых функцый. На іх працуюць і праграмы для набору тэксту, і музычныя прайгравальнікі, і праграмы для прагляду фота. Афіцыйныя карты Беларусі Але для тых, хто хоча выкарыстоўваць навігатар пра прамым прызначэнні, галоўнае — падрабязныя карты. Афіцыйны прадукт з’явіўся ў Беларусі зусім нядаўна і знаходзіцца ў стане пастаяннай дапрацоўкі. Першай ліцэнзійнай картай у Беларусі стаў «Аўтаспадарожнік».Хоць праграма і расійская, схема створаная і падтрымліваецца айчынным РУП «Белгеадэзія», што падкрэслівае сур’ёзнасць праекту. Найбольш падрабязна выкананая карта Мінска, тут намаляваныя ўсе дваравыя праезды. У абласных цэнтрах і найбольшых гарадах Міншчыны карта прапісана аж да нумароў дамоў, а яшчэ ў 100 населеных пунктах — толькі назвы вуліц. Праграма ведае кожную вёску Беларусі. Распрацоўшчыкі хваляцца, што ў іх праграме ўказаныя нават пасты ДПС, не кажучы пра славутыя мясціны краіны. Кошт ліцэнзіі складае 90–115 тысяч рублёў. У сервіс уваходзіць магчымасць абнаўлення карты на працягу году. У Расіі праграма ўжо падтрымлівае Мяркуецца, што неўзабаве Самы моцны канкурэнт «Аўтаспадарожніка» — «Навітэл Навігатар». Падрабязнасць карты мае тую самую іерархію — Мінск з дваравымі праездамі, абласныя цэнтры і яшчэ каля 20 гарадоў з інфармацыяй «да дома» і, нарэшце, схематычныя выявы астатніх населеных пунктаў з назвамі вуліц. Беларуская версія карта таннейшая за канкурэнта — ліцэнзія каштуе 69–84 тысячы рублёў. У дадатак, з сайта кампаніі можна спампаваць беларускамоўную агучку! Гэта значыцца, што навігатар будзе казаць, што «да наступнага паварота засталося»Працуе і сервіс «Пробкі». Праўда, інфармацыя ў Мінску неактуальная, бо колькасць датчыкаў у горадзе мінімальная. Еўрапейскія карты, як, напрыклад, IGO, перадусім маюць дэталізаваную выяву ў суседніх заходніх краінах. У Беларусі іх можна выкарыстоўваць толькі пры транзітным руху праз краіну. Колькасць памылак у гарадах проста агромністая. Дастаткова сказаць, што ў IGQ ў Мінску частка галоўнага праспекту названая вуліцай Дарашэвіча, а некаторыя вуліцы ў цэнтры горада маюць дарэвалюцыйныя назвы.Грашовае пытанне Засталося сказаць колькі словаў пра цану самога навігатара. Самыя недарагія мадэлі, з маленькім экранам дыяганаллю 3,5 дзюйма, каштуюць ад $90. Сярэдні кошт навігатараў складае каля $120–140. Кожную з карт, названых вышэй, можна спампаваць у інтэрнэце бясплатна. Як вынік, пірацкія версіі выкарыстоўвае абсалютная большасць беларускіх карыстальнікаў навігатарамі.Падзяліцца навіной:
Яўген Васількоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўныя ігракі на рынку карт Беларусі для навігатараў — расійскія-кампаніі.
|
|