«Белтэлекам» на 50% зніжае кошт паслуг для інтэрнэт-аператараў. 21.by

«Белтэлекам» на 50% зніжае кошт паслуг для інтэрнэт-аператараў

26.10.2010 10:47 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РУП «Белтэлекам» з 1 лістапада на 50% знізіць кошт гарантаванай паласы прапускання для інтэрнэт-аператараў.

Гэта трэцяе зніжэнне кошту паслугі сёлета, паведамілі ў «Белтэлекаме». Кошт гарантаванай паласы прапускання для інтэрнэт-аператараў зніжаўся з 19 красавіка на 25% і з 1 ліпеня на 50%.

***

«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года. З’яўляецца першасным інтэрнэт-правайдарам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу даных па камутаванай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэта, прадастаўляе ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, аказвае паслугі па міжгароднім і міжнародным роўмінгу. Абаненцкая база кампаніі — больш за 3,8 мільёна.

Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РУП «Белтэлекам» з 1 лістапада на 50% знізіць кошт гарантаванай паласы прапускання для інтэрнэт-аператараў. Гэта трэцяе зніжэнне кошту паслугі сёлета,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика