Да свайго 5-годдзя беларускамоўная "Вiкiпедыя" папоўнілася 40-тысячным артыкулам
28.03.2012 15:20
—
Новости Hi-Tech
|
Адзін з
Юбілейным стаў артыкул пра струнны ўдарны музычны Нягледзячы на тое, што "Вікіпедыя" на беларускай мове афіцыйным правапісам фармальна узнікла 5 год таму, гісторыя беларускай "Вікіпедыі" пачынаецца нашмат раней. Першы запіс пад даменам У нейкі момант рэдактарам, што працавалі ў рэчышчы афіцыйнага правапісу, надакучыла гэтая таўкатня, і яны пачалі ствараць у вікіпедыйным інкубатары асабісты моўны раздзел. На яго адкрыцце у фонд Wikimedia быў адпраўлены адпаведны запыт. Амерыканскія каардынатары праекта вырашылі праблему так, што здзівіліся абодва канфліктуючыя бакі. У ноч на 27 сакавіка 2007 года ўсе змесціва “апазіцыйнага” беларускамоўнага інкубатару пераехала на дамен be.wikipedia.org, а увесь напрацаваны пад ім раней матэрыял... проста знік! Прыхільнікі "тарашкевіцы" здзіўленна заўважылі, што зніклі не толькі напісаныя імі артыкулы, але і ўліковыя запісы, з-пад якіх яны працавалі. У Байнэце на гэты конт ўспыхнуў самы сапраўдны скандал. Даволі хутка высветлілася, што назапашаны кантэнт не быў знішчаны, а проста перанесены ў архіў. Даволі хутка ён стаў зноў даступным да карыстання, але ўжо пад іншым даменам - be-x-old.wikipedia.org. З гэтага часу беларуская "Вікіпедыя" існуе ў двухх абліччах. Прычым Такое нечаканае вырашэнне канфліктнаяй сітуацыі не магло не пакрыўдзіць прыхільнікаў класічнага беларускага правапісу, якія абвінавачвалі "наркамаўцаў" ледзьве не ў рэйдерскім захопе. Другі бок клянецца, што не мае да ўчынку заакіянскіх каардынатараў "Вікіпедыі" ніякага дачынення - маўляў, тыя прымалі рашэнне ніяк з імі не раячыся. Як бы там ні было, але пасля таго як "кватэрнае пытанне" перастала быць актуальным, адносіны паміж рэдактарамі двух плыняў беларускай граматыкі пачалі паступова паляпшацца. І сення яны працуюць разам над сумеснымі праектамі ў рамках "Вікіпедыі". Так, хутка павінен быць запушчаны праект Вікікрыніцы, які уяўляе сабой бібліятэку тэкстаў, што знаходзяцца ў грамадскім набытку ці распаўсюджваюцца згодна з умовамі свабодных ліцэнзій. "Іх тэматыка можа быць самая разнастайная - ад матэматычных трактатаў да апісанняў падводных лодак, - распавядае адміністратар беларускага раздзелу афіцыйным правапісам Вольга Сітнік. - Любы тэкст на беларуская мове, які мае нейкую грамадскую значнасць, быў некалі апублікаваны і адпавядае пералічаным вышэй крытэрыям можа быць там размешчаны. У Байнэце налічваецца вельмi шмат iнтэрнет-бібліятэк, але ўсе яны без выключэння не задаюцца пытаннямі аўтарскага права. У Вікіпедыі ж з гэтым вельмі строга. І ў гэтым праекце мы імкнемся захоўваць першапачатковую аўтарскую арфаграфію, таму тэксты тут будуць выкладвацца як на тарашкевіцы, так і напісаныя па правілах афіцыйнага правапісу". У сапраўдны момант Вікікрыніцы налічваюць больш за 1.500 тэкстаў, большасць якіх адносіцца да мастацкай літаратуры. Што датычыцца самога беларускамоўнага раздзелу-імянінніка, то маюцца па ім наступныя цікавыя лічбы. Кожны пяты артыкул распавядае пра нейкага чалавека, кожны чацверты мае дачыненне да Беларусі ці тэхнікі, кожны трэці тычыцца прыроды. Па колькасці артыкулаў ен займае 65-ае месца сярод іншых моўных раздзелаў Вікіпедыі, а па такому параметру як "звязнасць" - 1-ае месца! Гэта азначае, што беларуская Вікі вылучаецца сярод іншых сваёй добра адпрацаванай сістэмай навігацыі, размеркаванасцю артыкулаў па асобных тэмах, выдатнай структурай, упарадкаванасцю i цэласнасцю. Акрамя таго, яна мае 24.490 зарэгістраваных удзельникаў, але за апошні месяц актыўна сябе праявілі толькі 224. Колькасць праглядаў старонак беларускай Вікіпедыі афіцыйным правапісам за месяц за апошнія гады прыкметна павялічылася. У сярэднім, паводле статыстычных дадзеных фонду Wikimedia, на працягу 2008-2011 гг. гэты паказчык складаў 3,1 млн праглядаў за месяц, 102 тыс. - за дзень, 4,3 тыс. - за гадзіну, 71 - за хвіліну і 1,2 - за секунду. Геаграфічны разброс карыстальнікаў раздзелу ў 2011 г. склаўся такім чынам: 45,1% праглядаў старонак былі з Беларусі, 9,6% - з Расіі, 5,6% - з Украіны, 5,2% - са Злучаных Штатаў Амерыкі, 3,4% - з Германіі, 3,1% - з Польшчы, 28% - з іншых краін. Свабодная энцыклапедыя, якую можа рэдагаваць кожны, ствараецца добраахвотнікамі з усяго свету і налічвае зараз больш за 280 моўных раздзелаў. Сайт Вікіпедыі з,яўляецца пятым па папулярнасці ў свеце - штомесяц яго наведваюць 400 млн чалавек. Па аб'ему звестак і тэматычнаму ахвату яна лічыцца самай поўнай энцыклапедыяй за ўсю гісторыю чалавецтва. Па дадзеным міжнароднай даследчай кампаніі Gemius на Беларусі ен знаходзіцца на 8-ым месцы па папулярнасці. У студзені 2012 г. сайт wikipedia.org наведалі 1.399.351 чалавек з Беларусі, што складае 33,1% ахопу беларускай інтэрнет-аудыторыі. Найбольшым попытам ен карыстаўся у беларусаў ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў - іх колькасць склала 31,46% ад аўдыторыі. Ва ўзросце ад 19 да 24 гадоў на сайт прышло 25,16% наведвальнікаў. 15,42% чытачоў Вікіпедыі маюць ад 35 да 44 гадоў, 12,5% - ад 15 да 18 гадоў. Пры гэтым, жанчыны цікавіліся энцыклапедыяй больш, чым мужчыны - першых у студзені было 52,94%, другіх - 47,06%. У той жа час, кіраўнік праекта Gemius Belarus Міхаіл Дарашэвіч заўважае, што студзень месяц не самы звычайны - было шмат нерабочых дзен, сессіі у студэнтаў і канікулы у школьнікаў. Таму ў іншыя месяцы састаў аўдыторыі Вікіпедыі можа кардынальна адрознівацца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з беларускамоўных раздзелаў "Вікіпедыі" адзначае ў гэтыя дні адразу дзве знакавыя падзеі. 21 сакавіка на яго інтэрнэт-старонках быў змешчаны 40-тысячны...
|
|