Узяў цесця ў заложнікі
21.10.2009 15:50
—
ЧП
|
5 мільёнаў рублёў запатрабаваў у былой жонкі за выкрадзенага цесця неаднаразова судзімы гамяльчанін. П’яны ён завітаў на вяслярную базу Гомельскай установы алімпійскага рэзерву, выкраў мабільнік вартаўніка, яго былога цесця, 1939 года нараджэння. Пасля чаго вар’ят з гвалтам і пагрозамі звязаў былога сваяка і загрузіў у салон яго ж «Масквіча». Злачынец патэлефанаваў былой жонцы і паведаміў, што калі тая не дасць яму грошы, ён абалье бацьку бензінам і падпаліць. Дачка паведаміла аб пагрозе ў міліцыю, якая адразу накіравала на месца здарэння экіпаж дэпартамента аховы міліцыі. 34‑гадовы злачынец недалёка ад’ехаў ад вяслярнай базы, калі пабачыў за сабой пагоню. Ён кінуў машыну са звязаным 70‑гадовым цесцем і знік у цемры. Пасля ўцёкаў мужчына хаваўся ў вёсцы Ніўкі Добрушскага раёна, зноў патрабаваў грошы ў былой жонкі і планаваў перайсці ўкраінскую мяжу. Перашкодзіла міліцэйская аперацыя. Як паведаміў начальнік крымінальнага вышуку Навабеліцкага РАУС Павел Закалодны, які асабіста затрымаў ліхадзея, той быў здзіўлены з’яўленню міліцыі ноччу ў доме яго сястры і не паспеў аказаць значнага супраціўлення. Ён абвінавачваецца ў выкраданні транспартнага сродку, у пагрозе забойства і ў рабаванні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 мільёнаў рублёў запатрабаваў у былой жонкі за выкрадзенага цесця неаднаразова судзімы гамяльчанін.
|
|